Понедельник, 22 января 2018

18 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры и спорту

940

Трэнер пружанскіх фігурыстаў, якія штораз вяртаюцца з міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў з перамогамі і ўзнагародамі, Руфіна Ганчарук родам з расійскага Екацярынбурга. Менавіта там яна з шасці гадоў займалася фігурным катаннем, у 14 выканала нарматыў майстру спорта СССР.  Калі прышоў час працягваць вучобу, Руфіна Аляксееўна выбрала Інстытут фізічнай культуры ў Мінску, які паспяхова скончыла ў 1985 годзе. У Беларусі і засталася.

— Адразу пасля інстытута ў мяне не было магчымасці займацца трэнерскай дзейнасцю, — кажа Руфіна Аляксееўна. — Мужу – служачаму МУС — давялося некалькі разоў памяняць месца службы. Ездзіла з ім. Працавала ў школах настаўнікам фізкультуры, нават атрымала вышэйшую настаўніцкую катэгорыю.

З будаўніцтвам Лядовых палацаў па ўсёй краіне спецыялісты па фігурным катанні сталі запатрабаванымі. Руфіну Аляксееўну запрасілі спачатку ў Брэст, але ў Пружанах умовы працы і жыцця здаліся ёй больш прывабнымі. Пяць гадоў Руфіна Ганчарук працавала на пасадзе намесніка дырэктара ДЮСШ №2, а потым поўнасцю прысвяціла сябе трэнерскай рабоце. Нягледзячы на тое, што пасля працяглага перапынку Руфіне Аляксееўне давялося стаць на лёд, сённяшнім поспехам яе выхаванцаў зайздросцяць і ў сталіцы.

Усе старэйшыя фігурысты маюць або перамогі, або прызы з прэстыжных спартыўных спаборніцтваў. 12-гадовая Насця Зайцава ўжо ўключана ў склад нацыяльнай зборнай Беларусі па фігурным катанні, дзяўчынка — кандыдат у майстры спорту. 10-гадовы Яўген Пузанаў мае першы дарослы разрад і шэраг перамог. На трэніроўкі да Руфіны Аляксееўны прыязджаюць і з іншых гарадоў: кожны дзень пад яе наглядам катаюцца на пружанскім лёдзе дзяўчынкі з Брэста, Кобрына і Бярозы.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *