Четверг, 20 сентября 2018

Малюем турыстычную карту раёна разам!-4

2 670

Новыя прапановы нашых чытачоў для турыстычнай карты раёна.

Чытачы прапануюць дадаць на турыстычную карту раёна дом фалькларыста, дырыжора, публіцыста, музычнага і грамадскага дзеяча Рыгора Раманавіча Шырмы ў вёсцы Шакуны (фота 2). Тут захаваўся і стары калодзеж з выбітай унутры на камяні датай: 1908 (фота 1).

Месца, дзе правёў дзіцячыя гады яшчэ адзін наш знакаміты зямляк – мастак Станіслаў Жукоўскі, таксама павінна з’явіцца ў нашым турыстычным маршруце.  Станіслаў Жукоўскі жыў у вёсцы Стараволя, радавым маёнтку Жукоўскіх, які яго бацька страціў у падчас паўстання 1863 года і ўзяў у арэнду. Тут нічога, акрамя старых дрэваў, не засталося (на фота 3 — карціна С.Жукоўскага «Сакавіцкі вечар», 1904 г.). У 2009 годзе была спроба ўстанавіць помнік мастаку, работы якога маюцца нават у Траццякоўскай галерэі. На жаль, помніка няма і сёння.

Яшчэ адным прыпынкам можа стаць вёска Кацёлкі, непадалёк ад якой знаходзяцца курганныя могільнікі. Першы з іх датуецца XI-XIII стагоддзямі і належаў дрыгавічам. Другі адносяць да XVII-XVIII стагоддзяў, мяркуецца, што там пахаваны ваяры, загінуўшыя падчас адной з войнаў таго часу (фота 4).

Дарэчы, у Кацёлках у 1902 годзе нарадзіўся знакаміты беларускі балетмайстар, збіральнік фальклору Янка Хвораст.

А што прапануеце Вы?

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Фота з архіву рэдакцыі і сеткі інтэрнэт.

3 комментариев

  • Аўтааматар

    Раскажыце, калі ласка, ці адбудзецца паслязаўтра(19 мая) анансаваны фестываль на малой радзіме Рыгора Шырмы «Пеўчае поле»?

    І ці будзе святкавацца ў гэтым годзе ў Пружанах альбо Ружанах «Ноч музееў», якая па ўсім Свеце праводзіцца ў ноч з 18 на 19 мая???

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Мерапрыемства прысвечанае памяці Рыгора Шырмы пройдзе 26 мая. Не ўпэўнена, што гэта будзе менавіта «Пеўчае поле»… «Ноч музеяў» перанесена на 28 ліпеня і будзе прымеркавана да 20-годдзя Музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Больш падрабязна паспрабую сказаць пазней.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *