Вторник, 22 мая 2018

Малюем турыстычную карту раёна разам!-3

2 135

З дапамогай нашых чытачоў мы працягваем наносіць аб’екты на турыстычную карту раёна. Вось з такой
цікавай прапановай выступіў нехта, хто падпісаўся Турыст-аматар:

“А што, калі турыста прывабліваць на Пружаншчыну не аднаразова (паглядзець які-небудзь будынак), а штогод, выкарыстоўваючы гістарычную спадчыну для нараджэння новых традыцый? Напрыклад, можна ўключыць у турыстычную карту сыраварню ў Белавусаўшчыне (фота №1), ды і ў цэлым аб сядзібе Швыкоўскіх, да якой яна адносілася, можна расказаць і паказаць хаця б план і фатаграфіі (яны ёсць).

Затым прарэкламаваць, што Пружаншчына мае вялікія традыцыі ў сыраваранні (сыраварні каля 200 гадоў!).  Можна арганізаваць штогадовы сырны фестываль. Напрыклад, у раёне Воднага і Лядовага палацаў. І ад Белавусаўшчыны недалёка, і штогадовы паток турыстаў будзе запаўняць гасцініцу, якую хутка павінны дабудаваць.

Ну, а на фестывалі можна прыдумаць кучу «фішак»: і дэгустацыя прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната і “Юнімілка”, і спаборніцтвы па збіванні масла на бабуліных маслабойках, і конкурс на лепшую страву з сыру сярод кулінараў, нават «рэкорд Гінэса» можна паставіць — на самую вялікую галоўку сыру!”.

Жыхар Слабудкі лічыць, што турыстам неабходна паказаць гэтую вёску (фота №2). На жаль, шэраг гістарычных будынкаў знесены.  Але засталіся аб’екты 19-га стагоддзя: калодзеж-калонка, калодзеж часоў Міхайлаўскага штаба, а таксама нямецка-расійскія  могілкі 1914-1918 гадоў.

Паступіла прапанова дадаць на  “карту” і рэшткі будынка сінагогі ў Ружанах (фота №3). Будынак датуецца XVIII стагоддзем.

Зацікавіць турыстаў можна і легендамі. Напрыклад, ля вёскі Поланск стаіць калона (фота №4), якую мясцовыя жыхары і па сёння звязваюць з імем удзельніка Грунвальдскай бітвы Завішы Чорнага. Дарэчы, гэтае імя ўзгадваецца ў рамане Генрыка Сянкевіча “Крыжаносцы”.

А што прапануеце Вы?

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Фота з архіву рэдакцыі.

  • Турист-любитель

    Спасибо, что опубликовали предложение о сырном фестивале. Надеюсь кто-нибудь прислушается к совету…

    А можете уточнить, какой датой датируется Ваш фотоснимок сыроварни в Белоусовщине?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алесь

    Слова «карта» па беларуску «мапа».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Нават у Вашай спасылцы дапушчаюцца два варыянты.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Аўтааматар

    Прапаную дадаць у маршрут хату Рыгора Шырмы ў вёсцы Шакуны. Тым больш будзе сімвалічна, калі хата з’явіцца ў раёнцы напярэдадні правядзення 19 мая фестываля памяці Рыгора Шырмы “Пеўчае поле” (http://www.budni.by/?p=5884)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Паўлюк

    Дарога з Шарашова да вёскі Купічы, уздоўж яе ў 1863 годзе царскія карнікі вешалі палонных каліноўцаў. Гэтае месца, нажаль, ніяк не пазначана, а гэта наша трагедыя.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Парк у Каштанаўцы. Ліственіцы і асабліва велічныя букі ,— вельмі важны турыстычны аб’ект. Зараз там адна вялізная лістоўніца завалілася на іншую.. у раёне нават піларамы няма каб такія дрэвы распілаваць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Хведар Крук

    Сп.Паўлюк! Цікава, што пра павешаных няма аніводнай пісьмовай крыніцы — гэта народныя паданні. І, магчыма, што выраслі яны не на пустой глебе, бо у Шарашове КАЛІНОЎЦЫ павесілі некалькі чалавек, можа нават якраз на гэтай дарозе. Мірных жыхароў, якія непадпарадкаваліся паўстанцаў — на шыбу! І увогуле, ці паехалі б Вы, сп.Паўлюк, на тураб’ект, дзе вешалі людзей? Альбо ва урочышча Пяшчына каля гораду, дзе НКВД растрэльвала мясцовых жыхароў, а потым зрабіла аграмадны сметнік, каб зацерці сляды злачынстваў, альбо па шашы Пружаны-Відамля, якую будавалі палонныя немцы і якіх тут жа катавалі і хавалі. А што ж, можа быць?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сяргей

    У вёсцы Астравок, на месцы старой фермы. ёсть будынак старога панскага дома. Дата будавання , другая палова 19-стагоддзя (ёсть памятны знак з падрабязнай датай). Ранней будынак выкарыстоувауся як зернявы склад. Вось зараз не ведаю пра гэты будынак, бо у калгасе масава эносяць усе старое. Спадзяюся што ён захавауся.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Зьміцер

    Месца былога размяшчэння маёнтку, дзе прайшло дзяцінства Станіслава Жукоўскага:
    http://pruzhany.net/2012/05/14/yak-staravolya-adznachyla-dzen-naradzhyennya-stanislava-zhukoskaga.html (так як палякі яго лічаць сваім, рускія сваім, то на ўзнаўленне сядзібы рэальна атрымаць грошы як ад Еўразвязу, так і ў расійскага пасла Сурыкава)

    Курганныя могільнікі каля вёскі Кацёлкі: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%BA%D1%96

    Помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага каля вёскі Ласасін: http://pruzhany.net/1511-gadavina-adnalennya-pomnika-pastancam-kalinoskaga.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алесь

    Становішча старых будынкаў такое, што наўрад ці яны каго-небудзь зацікавіць, паколькі іх выявы нельга нават надрукаваць у рекламныных праспектах або размясціць на турыстычных сайтах.
    Што тычыцца пружанскага сыру і арганізацыі сырнага фестывалю, то гэтая ідэя ад неразумення сутнасці разглядаемай тэмы цалкам ўяўляецца наіўнай і піянерска-камсамольскай. Добры спецыяліст у галіне малочных тэхналогій скажа, што французкiх відаў сыроў налічваецца каля 500 відаў, швейцарскіх — 450, галандскіх больш за 400 відаў. Сыры вырабляюцца на тэрыторыі гэтых краін, а таксама Італіі, Грэцыі, Іспаніі і Балканскіх краін з часоў антычнасці, і традыцыя іх вытворчасці ніколі не перарывалася. Некаторыя гатункі і віды сыру з’яўляюцца такім жа здабыткам культуры як, напрыклад, Дуомо ў Мілане, Кёльнскі сабор або музыка Баха — паўтарыць гэтыя творы ўжо немагчыма. Таму сыры гэтых краін пастаўляюцца ва ўсе канцы света і лічацца агульнапрызнанымі.Толькі пры імпартазамяшчэнні эканомікі беларусы не могуць атрымліваць асалоду ад гэтых сыроу, бо цана, напрыклад, Эменталя не даражэй сыроў, якія вырабляюцца ў Беларусі.
    Далей. Дапамагчы ў выратаванні старой архітэктуры па Пружаншчыне можа толькі інвеставанне ў іх шляхам выкупу гэтых будынкаў ў дзяржавы ці іншых уласнікаў па астаткавым кошце. Таксама пры выкупе трэба агаварыць ўмову, што калі ўладальнік будзе выкарыстоўваць будынак як турыстычны аб’ект, то ён атрымае падатковыя прэферэнцыі.
    На мой узляд, вельмі добра, што ў цяперашні час нявызначанасці Раёнка разам з чытачамі вядзе ўлік будынкаў былых часоў і гучна заяўляе пра тое, што ўладам раёна і грамадскасці трэба сумесна клапоціцца пра іх захаванасці і развіцці.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Aлесь II

    Выбачайце, паколькі ужо сярод каментатараў ёсць адзін Алесь, то пазначу сябе як Алесь II.
    З маіх заўваг можа паўстаць пытанне аб тым, хто будзе выкупляць старыя збудаванні архітэктуры і як іх выкарыстаць. У статуце заканадавец павінен дакладна і адназначна зафіксаваць, што выкупіць iх можа грамадзянін любой краіны, але змяняць першапачатковае архітэктурнае рашэнне будынка не можа.
    Таксама ў законе неабходна прапісаць, што новы ўладальнік, калі ён не будзе выкарыстоўваць будынкак для турыстычнай дзейнасці не можа закрыць доступ да гэтых аб’ектаў для ўсіх зацікаўленых асоб. Акрамя таго, калі ўладальнік на працягу двух-трох гадоў не выконвае аднаўленча-архітэктурных работ, то будынак можа быць канфіскавана з яго валодання і выстаўлены на таргі ў выглядзе конкурсу.
    Сусветны вопыт паказвае, што без такіх рашучых мер дзяржава не здольна захаваць матэрыяльную спадчыну народа.
    Аднак хто сёння можа выступіць з такой заканадаўчай ініцыятывай і ці падтрымаюць яе «наверсе»… Таму гэта пытанне недалёкай будучыні, і грамадства альбо эліты, якія безумоўна ёсць ці пакуль фармуюцца, абавязаны быць гатовымi да вырашэння гэтых праблем. Трэба ўсведамляць, што сучаснай раённай архітэктурай і аграгарадкамі ніколі і нікога нельга прыцягнуць на Беларусь у якасці турыста .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Турист-любитель

    Департамент по туризму Министерства спорта и туризма совместно с Министерством сельского хозяйства и продовольствия всё равно планировали проведение сырного фестиваля. Так почему бы именно Пружанам не подхватить эту инициативу?

    Тем более, что в г. Москва на 20-й юбилейной международной выставке «ПРОДЭКСПО» (крупнейшей в России, СНГ и Восточной Европе) по итогам конкурса «ЛУЧШИЙ ПРОДУКТ ГОДА-2013» сыр пружанского молочного комбината «Мааздам де Люкс» удостоился диплома и золотой медали, а новинка года, сыр «Чёрный герцог» заслужил диплом и серебряную медаль!!! Стоит отметить, что для сыра «Мааздам де Люкс» это уже не первая награда. Ранее он был удостоен звания «ГУСТ – 2012» и диплома республиканского конкурса «Лучшая продукция года -2012».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алесь II

    Сыр натуральнага выспявання «Маасдам» з характэрнымі вялікімі вочкамі у тэкстуры — гэта выключна вынаходніцтва галандцаў, нават называецца па назве галандскага горада Маасдам. Тэхналогію яго вытворчасці галандцы прадаюць па ўсім свеце, але каштоўнасць мае менавіта галандскі.
    Паўстае пытанне, каго мы можам прыцягнуць на гэты сырны фэст? Ну прыедзе, напрыклад, дэлегацыя са Шклова або група школьнікаў з Талачына, можа некалькі сем’яў з Браншчыны або Смаленшчны. Што гэта павысіць даходнасць бюджэту Пружаншчыны? Сумняваюся. Выдаткі на ўладкаванне фестывалю перакрэсляць усё даходы. Толькі чыноўнікі паставяць галачку — мы папрацавалі.
    На сённяшні дзень для нас цікавасць ўяўляюць толькі турысты з Расеі. Гэта асобы, старэйшыя за 50 гадоў, якія хочуць нядорага (зразумела, па расейскіх даходах) адпачываць, харчавацца, атрымліваць такія сякія медыцынскія працэдуры.
    Іх задавальняе наш клімат і прырода, натуральныя прадукты, яны вельмі сімпатыуюць ветлівасці й мяккасці беларусаў. У цяперашні час гэта у нас асноўны рэсурс зарабляння грошаў на турызме, бо для Захаду, пачынаючы з палякаў і далей, мы пакуль не ўяўляем цікавасці у сэнсе адпачынку і аздараўлення. Магчыма, для расейцаў сырны фестываль будзе цікавым, аднак трэба пралічваць эканамічныя рашэнні, бо фестываль праводзіцца раз у годзе, а яго «раскрутка» патрабуе немалых фінансаў. Можа гэтыя грошы лепш ўкласці ў больш цікавы праект?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Да-а-а …павлины говоришь? М-м-м-………

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *