Понедельник, 22 января 2018

В Пружанском районе прошли комплексные учения по гражданской обороне

2 142

На працягу двух дзён на мінулым тыдні праводзіліся комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне. Як зазначыў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчароў, іх мэтай было ў чарговы раз адпрацаваць на практыцы зладжаную работу ўсіх аварыйных брыгад і адказных службаў па ліквідацыі розных прыродных і тэхнагенных сітуацый. Як паказвае сумная статыстыка, гэта неабходна нават для нашага рэгіёна, які знаходзіцца ў больш-менш спакойнай геаграфічнай зоне. Аднак і на Пружаншчыне здараюцца прыродныя катаклізмы. Не стаў выключэннем і бягучы год: амаль на ўсёй тэрыторыі Брэстчыны і ў самім абласным цэнтры падчас паводкі было нямала падтапленняў.

Гэта і стала першай уводнай вучэнняў: Пружаншчына апынулася ў зоне паводкі. Спачатку высокай вадой «размыла» дамбу гарадскога возера. Было сабрана экстранае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях райвыканкама, удзельнікі якога распрацавалі механізм дзеяння ў дадзенай сітуацыі і план кантролю за выкананнем усіх мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў катаклізму.

На месцы быў пракантраляваны алгарытм дзеянняў усіх адказных служб. Для нагляднасці каля  гарадскога возера сабралі ўсю неабходную тэхніку, каб прадэманстраваць яе гатоўнасць да аператыўных мер.

Своеасаблівы экзамен прымалі намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, начальнік РАНС А.А.Ганчароў і прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС. Спачатку на месцы разлічылі магчымыя наступствы стыхійнага бедства. У зоне гарадскога возера праходзяць інжынерныя сеткі каналізацыі і гарадскога водазабеспячэння, лініі энергазабеспячэння і сувязі. Кіраўнікі адпаведных службаў трымалі справаздачу аб сваіх дзеяннях у крытычнай сітуацыі. Дарэчы, як паведаміў дырэктар КУВП «Камунальнік» А.Ф.Шопік,  маніторынг узроўню вады ў гарадскім вадасховішчы з замерам глыбінь кожныя суткі вядзецца і зараз. У выпадку высокай вады такія замеры робяцца кожную гадзіну.

Аднак, згодна з дадзенымі ўводнай, на гэтым «бедствы» не спыніліся і вадой «размыла» дарогу рэспубліканскага значэння. У гэтым выпадку ў дзеянне ўступаюць дарожныя службы ДЭУ-25 і ДРБУ-140, якія па магчымасці павінны на працягу сутак ліквідаваць аварыю.

А потым вада «падмыла» адну з апор газаправода, з-за чаго на трубе «з’явілася трэшчына». Сваю аператыўнасць праявілі работнікі райгазу: з першага паведамлення пра аварыю да яе лакалізацыі прайшло не больш дзесяці мінут. Як паведаміў дырэктар РВУ «Пружанырайгаз» А.С.Крац, нават пры рэальнай падобнай аварыі гараджане не застануцца без блакітнага паліва, таму што ўся сістэма закальцавана і падача газу бу-дзе адбывацца з іншых крыніц.

Адпрацаваны і іншыя ўводныя, у дзеянне прыходзілася ўступаць адпаведным службам. Была дэталёва разгледжана дзейнасць супрацоўнікаў РАУС, райбальніцы, каледжа, аддзела гігіены і эпідэміялогіі, аўтапарка №11, райспажыўтаварыства, райваенкамата, ПМС, ветэрынарнай станцыі і аддзела культуры. Сваю аператыўнасць па ліквідацыі надзвычайных сітуацый на прадпрыемствах паказалі работнікі Пружанскай ЦЭЦ і малочнага камбіната. Таксама праверылі і працаздольнасць раённай сістэмы апавяшчэння з дапамогай трывожных сірэн і радыёперахопу з апавяшчэннем насельніцтва аб набліжэнні катаклізмаў і паведамленнем аб дзеяннях у такой сітуацыі.

У другі дзень вучэнняў адбылося пашыранае пасяджэнне, на якім былі абмеркаваны атрыманыя вынікі. Асабліва прайшліся па недахопах з патрабаваннем іх выкаранення. У цэлым жа ўсе прынятыя меры атрымалі адзнаку «добра».

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымку: ліквідацыя ўмоўнага пашкоджання газаправода.

Один комментарий

  • Алекс

    А гражданская оборона еще существует? Анекдот живой……….вспоминаю как в течении лет 30 готовились к ядерной войне……..хорошо подготовились — вспомните Чернобыль !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *