Суббота, 20 января 2018

Мотосезон открыт. Две аварии с мотоциклистами произошли на Пружанщине

1 156

18 красавіка ў вёсцы Кавалі жыхар Слонімскага раёна вырашыў, будучы на падпітку, пакатацца на незарэгістраваным матацыкле з каляскай. Але не справіўся з кіраваннем і на адной з вясковых вуліц урэзаўся ў плот. Вадзіцель і яго пасажыр атрымалі траўмы і шпіталізаваны.

*

Аварыя з удзелам матацыкліста адбылася і ў райцэнтры. 22 красавіка на вуліцы Кастрычніцкай (у раёне СШ №3) матацыкл, якім кіраваў жыхар Бярозаўскага раёна, пры абгоне транспарту сутыкнуўся з аўтамабілем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель і пасажыр шпіталізаваны. Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *