Пятница, 21 сентября 2018

Пружанцы обратились со своими проблемами к представителю госконтроля

2 103

У мінулую пятніцу «прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян у райвыканкаме правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Л.В.Анфімаў.

Пытанні, у вырашэнні якіх жыхары горада і раёна прасілі дапамогі чыноўніка высокага рангу, былі самымі рознымі. Напрыклад, жыхар в.Апялянавічы А.Я.Козел звярнуўся з нагоды дабаўкі да пенсіі. У гараджанкі Г.Ц.Мяшэчка было зямельнае пытанне. Пенсіянер В.А.Вялікаселец узнімаў праблему нявыплаты зарплаты работнікам ААТ “БелОвощМикс”, якую многія, як сцвярджаў тэлефанаваўшы, не атрымліваюць па паўгода.

У жыхара аграгарадка Лінова У.І. Хрулькевіча сабралася адразу некалькі пытанняў, сярод якіх — праблемы, звязаныя з дрэннай дарогай і высакавольтнай лініяй, якая праходзіць у непасрэднай блізкасці ад дамоў.  Як адразу патлумачылі звяртальніку, будаўніцтва аднаго кіламетра новай дарогі каштуе каля мільярда рублёў. На што Леанід Васільевіч Анфімаў заўважыў, што ў нас не такая багатая дзяржава, каб на кожны ўчастак дарогі выдаткоўваць такія вялікія грошы. Тым больш, што на вуліцы Палявой, пра якую вялася размова, пражываюць лічаныя людзі.

Не менш ажыўлена было і падчас асабістага прыёму. Так, Р.В.Шорап выказваў сваю нязгоду з вынесеным медыцынскім дыягназам. Яго просьбу аб пераглядзе дыягназу прадстаўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю паабяцаў накіраваць на адрас Міністэрства аховы здароўя. З нагоды скаргі В.С.Алексеюка на абслугоўванне ў медустанове вердыкт раённай улады, з чым пагадзіўся дзяржкантроль, быў надзвычай строгі – да звальнення вінаватага работніка. А вось у адказ на просьбу жыхаркі Пружан зрабіць адвод вады з яе ўчастка жанчыне яшчэ і нагадалі аб неабходнасці  навесці на ім належны парадак.

З нагоды ўзнятых праблем, вырашэнне якіх залежыць ад мясцовай улады, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю даў адпаведныя распараджэнні. У тым ліку яны датычаць і падтаплення аднаго з зямельных  ўчасткаў у горадзе, і прыватызацыі жылля ў в.Белавусаўшчына.

Галіна Каляда.

4 комментариев

  • Виртуальный Брест

    Катрин, почему Вы разослали по сайтам дезинформацию, что не было в газете «Районные будни» заявления судьи Савчука об аресте имущества «БелОвощМикс»?

    Откройте газету за 24 апреля, 4 страницу, статья «Зарплата будзе выплачана праз суд»

    И заберите свои слова сказанные Тут баю и иртуальному Бресту…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Информации не было на сайте, и тут.баю я указала именно на это. А то что сейчас ходит в сети — это выдержки из двух статей «Рб» с чьими-то комментариями. Раз даёте информацию ссылаясь на нас, то отделяйте ее от своих личных замечаний, или выделяйте их как-то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Госконтролю пора занятся уже использованием чиновниками служебных автомобилей в выходные дни……..иначе как беспределом это не назовешь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Когда следующий сеанс?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *