Воскресенье, 20 мая 2018

Пружанские фигуристы стали победителями сразу в нескольких соревнованиях

1 626

Пружанскія фігурысты працягваюць радаваць і здзіўляць сваімі поспехамі.

Удала выступілі яны на этапах і ў фінале першынства Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні “Зорачка”. З трэцяга тура пераможцамі вярнуліся Анастасія Зайцава, Яўген Пузанаў, Лізавета Маліноўская і Ганна Клімашэвіч. Другое месца заваяваў Дзяніс Кавалевіч, трэцімі сталі Юлія Васільева і Мікалай Казлоў.

У фінале, які адбыўся ў Мінску, ДЮСШ №2 г. Пружаны падзяліла з Гомелем трэцяе месца, саступіўшы толькі Цэнтру алімпійскага рэзерву г. Мінска і мінскай спартыўнай школе. Перамаглі ў фінале Анастасія Зайцава, Яўген Пузанаў, Ганна Бакіевіч. Юлія Васільева і Дзяніс Кавалевіч сталі другімі.

З першымі месцамі вярнуліся з кубка “Хааберсці”, што праходзіў у Таліне, Яўген Пузанаў і Анастасія Пасько.

А ў мінулую суботу ў Лядовым палацы Пружан прайшло першынство вобласці па фігурным катанні. Вобласць была прадстаўлена чатырма гарадамі – Пружанамі, Кобрынам, Баранавічамі і Брэстам. Абсалютна ўсе першыя месцы засталіся за пружанцамі. Першыя месцы заваявалі Ганна Бакіевіч, Ульяна Хадаровіч, Анастасія Пасько, Мікалай Казлоў, Лізавета Маліноўская, Яўген Пузанаў, Анастасія Зайцава, Вікторыя Хмялеўская, Анастасія Белавус.

Нагадаем, што займаюцца з фігурыстамі трэнеры Руфіна Ганчарук і Вольга Уважаная.

Кацярына Пашкевіч, фота Аляксандра Мелеша.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *