Суббота, 20 января 2018

Светлана Иваненко: «В районе есть все для реализации прав на свободу вероисповедания»

1 740

На пасяджэнні раённай камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях было адзначана, што ў раёне дасягнута абстаноўка ўзаемапавагі і дыялога ў адносінах паміж вернікамі розных канфесій, дзяржаўнымі органамі кіравання і рэлігійнымі арганізацыямі. Падрабязна расказаць пра гэта мы папрасілі галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама                  С.А.Іваненка.

— У дзяржаўна-царкоўных адносінах, — гаворыць Святлана Аляксандраўна, —  захоўваецца прынцып роўнасці ўсіх канфесій і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы царквы. Таму сярод асноўных накірункаў дзейнасці раённага выканаўчага камітэта ў сферы дзяржаўна-канфесіянальных адносін застаецца ўмацаванне дзяржаўных прыярытэтаў у канфесіянальнай палітыцы і папярэджанне распаўсюджвання псеўдарэлігійных арганізацый.

— Беларуская праваслаўная царква па-ранейшаму займае вядучае месца ў рэлігійным жыцці раёна?

— Так, па стану на пачатак бягучага года ў раёне найбольш  – 24 —  зарэгістравана праваслаўных суполкак, 6 — рымска-каталіцкіх, 3 – евангельскіх хрысціян баптыстаў, 5 – хрысціян веры евангельскай. Рэлігійныя суполкі дзейнічаюць у 13 аграгарадках.

Веруючыя наведваюць 20 праваслаўных храмаў, 4 рымска-каталіцкія  касцёлы і дзве капліцы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян баптыстаў, тры малітоўныя дамы хрысціян веры евангельскай. Ідучы насустрач пажаданням вернікаў, райвыканкам дае дазвол на правядзенне богаслужэнняў у жылых дамах чатыром рэлігійным суполкам.

— Святлана Аляксандраўна, ці ўсе рэлігійныя суполкі маюць культавыя пабудовы для правядзення службаў і малітоўных сходаў?

— Такія пабудовы маюць дваццаць праваслаўных суполак, адной перададзены ва ўласнасць будынак былога ДК у в.Скорцы і тром выдзелены ўчасткі для будаўніцтва. Культавымі пабудовамі забяспечаны ўсе рымска-каталіцкія суполкі.

Акрамя таго, што ў евангельскіх хрысціян баптыстаў ёсць малітоўны дом у Пружанах, у 2011 годзе вернікі в.Лыскава звярнуліся з просьбай аб вяртанні ім малітоўнага дома, у якім размяшчалася аптэка. Пытанне аб перадачы будынка вырашана станоўча. Афармляюцца дакументы на правядзенне рэканструкцыі будынка пад культавы. Астатнія суполкі ладзяць свае богаслужэнні ў жылых дамах г.п.Ружаны.

Суполкі хрысціян веры евангельскай маюць тры малітоўныя дамы ў Пружанах, Ружанах і Клепачах. Акрамя таго, вернікам гэтай канфесіі дазволена збірацца ў прыватных жылых дамах у вёсках Кацёлкі і Аранчыцы.

Варта адзначыць таксама, што ў раёне працуе 21 нядзельная школа. Служаць 19 праваслаўных святароў, 3 ксяндзы, 7 пратэстанцкіх пастараў.

— У мінулым годзе райвыканкамам быў праведзены маніторынг дзейнасці рэлігійных суполак. Што ён паказаў?

— Пры правядзенні маніторынгу звярталася ўвага на выкананне рэлігійнымі арганізацыямі Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” і “Аб мовах”, навучанне ў нядзельных школах, вядзенне богаслужэнняў.

Адметна, што ўсе рэлігійныя суполкі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетнімі, вядуць пэўную работу па папярэджанні алкагольнай і іншай залежнасці сярод насельніцтва. Вернікі аказваюць гуманітарную дапамогу маламаёмным і шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам, інвалідам, бальніцам. Яны цесна працуюць з асацыяцыяй дзяцей-інвалідаў, з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, сацыяльным прытулкам.

Асобна хочацца сказаць пра пратэстанцкія суполкі. Яны хоць не шматлікія, але асабліва актыўна ўдзельнічаюць у сацыяльнай і гуманітарнай рабоце.

У раёне створана адпаведная абстаноўка для рэалізацыі правоў грамадзян на свабоду веравызнання. Сведчыць пра гэта і адсутнасць скаргаў. З нагоды пытанняў рэлігіі такіх у мінулым годзе ў райвыканкам не паступала.

Гутарыла Галіна Каляда.

Один комментарий

  • Идеолух

    Этаж нада, Иваненка стала разбирацца в религиях! И есчо галовный спецыялист, а пачаму кришнаитав незарегили — ета кагбэ не дзяржавная религия, не праваславны атеизм? Смешно читать мыслеизливания падобных спецыялистав!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *