У адным з сакавіцкіх нумароў мы прапанавалі нашым чытам прыняць удзел у стварэнні карты цікавых, але малавядомых месцаў Пружаншчыны. Сёння мы друкуем вашы першыя прапановы.
Адразу некалькі чалавек прапанавалі ўключыць у маршрут месцы, звязаныя з Ю.І.Крашэўскім. Мінулы юбілейны год узнавіў у памяці асобу знакамітага земляка. На сёння гэта могуць быць рэшткі царквы ля вёскі Круглае (фота 1), некалі пабудаванай на сродкі бацькі пісьменніка Яна Крашэўскага, а таксама надмагільны помнік (фота 2)
гэтаму чалавеку за Шарашоўскім касцёлам.
У Круглым можна аддаць даніну памяці смалянскім “маладагвардзейцам”.17 красавіка 1944 года немцамі была расстраляна моладзь з вёсак Харава, Алішавічы, Круглае, Доўгае і Смаляны. Хлопцы і дзяўчаты былі аб’яднаны ў падпольную групу з цэнтрам у Смалянах. Большасць з іх пахавана на могілках у Круглым (фота 3).
У каментарыях да артыкула на нашым сайце прапанавана нанесці на карту стары драўляны млын (фота 4), што знаходзіцца непадалёк ад вёскі Калядзічы. Вятрак быў пабудаваны прыкладна ў канцы ХІХ пачатку ХХ стагоддзяў. Зразумела, што такая пабудова мае права знаходзіцца на задуманай намі карце, вось толькі яе сённяшні стан вельмі засмучае. Вятрак паўразбураны. А вось такая прапанова прыйшла да нас з Мінска: “Варта ўключыць у экскурсійны маршрут гаспадарчую пабудову ў былым фальварку Семянча (вёска Семянча-2) (фота 5)
, як адзін з самых нявывучаных гістарычных будынкаў Пружаншчыны. Фальварак належаў Ягалкоўскаму”.
На сайце было прапанавана ўключыць у карту і “Таверну” (фота 6), што пачала працаваць у вёсцы Лыскава. У рэкламе сцвярджаецца, што “Таверна” – куток старадаўняй Беларусі. Чаму б турыстам і не спыніцца там, каб падсілкавацца? Да таго ж, само мястэчка Лыскава выклікае асаблівую цікавасць. Тут размяшчаецца Траецкі касцёл, які быў пабудаваны ў 1763-85 гадах, побач магіла аднаго з пачынальнікаў польскага сентыменталізму Францішка Карпінскага (1741-1825). Гарадзішча, што знаходзіцца ў Лыскава трапіла ў праграму “Замкі Беларусі”.
А што прапануеце Вы?
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.
Фота з архіву рэдакцыі.
«А што прапануеце Вы?»
Прапануем шляхецкую сядзібу ў Каштанаўцы!
Рейтинг комментария:
0
0
Прынята! 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
«Гаворка ідзе менавіта пра помнікі, якія «не на віду» і пра якія мясцовыя жыхары мала што ведаюць. А між тым менавіта адсутнасць цікавасці да часцяком закінутых і візуальна няяркіх аб’ектаў мінулага прыводзіць да іх запусцення і знікнення.»
Якім чынам тут апынулася гэтая вясковая «забягалаўка»? Тое ж і пра магілу камсамольцам!
З папярэднімі аб’ектамі — згодны! Можна дадаць яшчэ Помнік Кантытуцыі
http://pruzhany.net/1832-na-pruzhanshchyne-znojdzeny-pomnik-udzelniku-grunvaldskaj-bitvy.html — якраз копія яго знаходзіцца ў Асошніку!
Рейтинг комментария:
0
0