Понедельник, 21 мая 2018

Получить штраф за превышение скорости можно и не садясь за руль

2 024

Нядаўна я атрымаў ліст з дзяржаўтаінспекцыі, у якім знаходзіліся пратакол аб парушэнні Правілаў дарожнага руху, фотаздымак майго аўтамабіля і квіток на штраф. Я так і не зразумеў, за што, бо паўгода, напэўна, за руль не сядаў.

Дзмітрый, в.Клепачы.

Адказвае старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Кабрынец:

— Грамадзяніну мы патлумачылі, што штраф быў выпісаны за парушэнне хуткаснага рэжыму на аўтадарозе М1 Брэст-Мінск. Справа ў тым, што на гэтай трасе хуткасць кантралююць не толькі супрацоўнікі ДАІ, але і камеры відэарэгістрацыі. Уздоўж магістралі ўстаноўлены 14 такіх прыбораў.

З 1 ліпеня мінулага года работа камер фотафіксацыі пераведзена з тэставага рэжыму ў дзеючы і ўжо выяўлены звыш 120 тысяч парушэнняў устаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў. Фотакамеры наладжаны такім чынам, каб фіксаваць мадэль і рэгістрацыйныя знакі аўтамабіляў, якія перавышаюць дапушчальную хуткасць руху. Якасць атрымліваецца выдатная, нават у дрэннае надвор’е і цёмны час сутак. А вось вадзіцеля яны не фатаграфуюць. Хутчэй за ўсё, пакараны перадаў свой аўтамабіль іншай асобе, якая і ўчыніла парушэнне. Згодна з дзеючым заканадаўствам, штраф за гэта выпісваецца менавіта ўладальніку аўто.

Усе фотарадары аб’яднаны ў адзіную сетку, якая дазваляе аператыўна апрацоўваць інфармацыю аб парушэнні. Аўтамабіль правяраюць па адзінай базе дадзеных, устанаўліваюцца анкетныя даныя ўладальніка, пасля чаго яму і накіроўваецца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання з фатаграфіяй правапарушэння, квіток, у якім указаны адпаведныя рэквізіты і сума штрафу.

Хацелася б падкрэсліць, што штрафная санкцыя выносіцца менавіта ў дачыненні да ўладальніка аўтамабіля. І калі гаспадар аўто ў перавышэнні хуткасці невінаваты — аддаў машыну ў распараджэнне брату, свату або сябру, — яму самому неабходна гэта даказваць.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання з фатаграфіяй правапарушэння ўладальніку аўтамабіля прыходзіць заказным пісьмом. На аплату штрафу адводзіцца адзін месяц. Куды і колькі неабходна заплаціць — указана ў квітку.

За парушэнні, выяўленыя стацыянарным фотарадарам, прадугледжана мінімальнае пакаранне ў рамках заканадаўства. Калі вадзіцель не згодны з пастановай аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, ён мае права яго абскардзіць. На гэта даецца той жа месяц. Падаваць скаргу неабходна ў аддзяленне ДАІ па месцы жыхарства.

У выпадку, калі парушальнік хуткаснага рэжыму вырашыць праігнараваць пастанову, да яго прыйдуць судовыя выканаўцы.

Нагадаем: зараз за перавышэнне хуткасці прадугледжаны наступныя штрафныя санкцыі:

— ад 10 да 20 км/г — папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні;

— ад 20 да 30 км/г — штраф ад 1 да 3 БВ;

— звыш 30 км/г — штраф ад 2 да 10 БВ;

— паўторнае парушэнне на працягу года — штраф ад 5 да 15 БВ або пазбаўленне права кіравання тэрмінам да года.

3 комментариев

  • Алекс

    А как вы думали ? Это Республика Беларусь. Такая вот презумпция невиновности. Здесь ты должен доказывать что не верблюд…….если тебя в этом обвинили.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    так нечего машину давать кому попало и все будет ок

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Будет и ОК …………..все будет, только попробовать для этого надо………не послужишь-не узнаешь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *