Воскресенье, 21 января 2018

54 молодых специалиста получили рабочие места в сельском хозяйстве Пружанского района

2 178

Не сакрэт, што з кожным годам наша вёска старэе. Усё менш моладзі застаецца тут жыць і працаваць. А ў так званых неперспектыўных населеных пунктах маладых людзей увогуле цяжка адшукаць. Але, на шчасце, ёсць яшчэ такія юнакі і дзяўчаты, якія не баяцца звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай.

У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прайшла сустрэча маладых спецыялістаў, якія прыехалі на працу ў гаспадаркі раёна, пасля заканчэння ў 2012 годзе сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Летась на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу Пружанчыны атрымалі сваё першае працоўнае месца 54 спецыялісты.

Адкрыў сустрэчу і выступіў з прамовай перад прысутнымі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.І.Пішч. У прыватнасці, ён адзначыў, што сельская гаспадарка — адна з галін эканомікі раёна, якая дынамічна развіваецца. У нас пабудаваны 39 сучасных малочнатаварных комплексаў, 4 комплексы па вырошчванні нецеляў, два свінакомплексы і комплекс па вытворчасці ялавічыны. Прыкладна 87% кароў утрымліваецца па новых тэхналогіях.

У сельскай гаспадарцы працуюць каля 4 тысяч чалавек, на аднаго працуючага прыпадае 28 гектараў сельгасугоддзяў. Летась дасягнуты добрыя паказчыкі ў галіне раслінаводства. Атрыманы неблагі ўраджай збожжавых, рапсу, бульбы, цукровых буракоў, садавіны.

У раёне пабудаваны 21 аграгарадок, дзе створаны ўсе ўмовы для працы і адпачынку людзей.

Маладыя спецыялісты былі азнаёмлены з пытаннямі льготнага крэдытавання, а таксам гарантыямі, правамі і абавязкамі. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.І.Матвіенка расказаў аб маладзёжнай палітыцы, якая праводзіцца ў раёне.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С.С.Лаўрыновіч засяродзіў увагу на калектыўным дагаворы, дзе павінны знайсці сваё адлюстраванне гарантыі для маладых працаўнікоў.

Са словамі прывітання звярнулася да прысутных у зале намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Жураўлінае» З.М.Усік.

Маладыя спецыялісты з цікавасцю паглядзелі фільм пра Пружанскі раён.

У заключэнні сустрэчы былі ўручаны каштоўныя падарункі. Іх атрымалі: Віктар Імховік — інжынер ААТ «Агра-Калядзічы», Ганна Кукса — эканаміст ААТ «Айчына», Вольга Давідзенка — бухгалтар ААТ «Ружаны-Агра», Павел Несцяровіч — памочнік начальніка мехатрада ААТ «Вялікасельскае Агра», Анастасія Шаламіцкая — бухгалтар ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», Алёна Барысюк — ветфельчар ААТ «Жураўлінае», Антон Грышкевіч — намеснік галоўнага энергетыка ААТ «Жураўлінае».

Бацькам дзевяці маладых спецыялістаў будуць накіраваны падзячныя пісьмы.

На здымку: старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С.С.Лаўрыновіч уручае падарунак маладому спецыялісту.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Счастье

    Нешта я не зразумела на якiм здымку С.С. Лаурыновiч уручае падарунак Алёне Барысюк!?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    ??????????…………..!!!!!!!!!……..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *