Среда, 21 октября 2020

Бабушка рядышком с дедушкой на танцах в СДК п. Солнечный

1 304

Як разнастаіць жыццё бабуль і дзядуль, каб было яно больш вясёлым і цікавым? Падобна, гэта ведае мастацкі кіраўнік СДК п.Сонечны Святлана Мікалаеўна Багдановіч. Штомесяц яна праводзіць для такіх лю-дзей вечары адпачынку “Для тых, каму за…” Асаблівасць такіх вячорак у тым, што на іх заўсёды гучыць “жывая” музыка: работніца Параслянскага клуба Людміла Пятроўна Ляшчынская іграе на акардэоне. Падпяваюць ёй удзельнікі вакальнай групы. А разам з імі спяваюць бабулі і дзядулі. Так было на апошніх вечарах: “Старасць у радасць”, “Восень залатая”, “Калядныя сустрэчы”, «Масленіца». А таксама можна бесплатно скачать музыку mp3.

Як расказвае Святлана Мікалаеўна, спачатку пажылыя людзі прыкметна хваляваліся і нават саромеліся. Аднак хапіла некалькіх задушэўных выступленняў, каб удзельнікі вечароў пачалі раскрываць свае таленты. Напрыклад, у  конкурсе песні пераможцай была прызнана Марыя Міхайлаўна Кніга. А з якім энтузіязмам бабулі і дзядулі прымаюць удзел у розных віктарынах і конкурсах, як весела і з запалам адказваюць на пытанні вядучай! У конкурсе “Сабраць унука ў садок”, напрыклад, усіх захапіў  Уладзімір Андрэевіч Канановіч.

Наведвальнікі вечароў “Каму за…” любяць танцаваць. І робяць гэта так прыгожа! Танцы мінулых гадоў “Кракавяк”, “Полька”, “Падыспань” нікога не пакідаюць раўнадушнымі.

І не варта думаць, што фантазіруюць толькі дзеці. На выставе агародніннай разнастайнасці сваё месца займала морква ў выглядзе рака-вусача, бурак у форме сэрца, гарбуз, падобны на грушу, а бульба — на Чабурашку. Усё гэта не толькі разгледзелі, вырасцілі на сваіх участках бабулі і дзядулі. І кулінары сярод іх цудоўныя. Валянціна Іванаўна Байко, якая прадставіла салаты “На чоўне”, “Манастырскі” і “Чырвоны”, засталася па-за канкурэнцыяй і аднагалосна была прызнана лепшым кулінарам.

І не трэба думаць, што жыццё на пенсіі абмяжоўваецца толькі праглядам тэлеперадач зімой і працай на агародзе летам. Ды маладыя яны душой! Такія аматаркі актыўнага адпачынку, як Марыя Іванаўна Рабчук і Валянціна Аляксееўна Купрыяновіч, і самі прыгожа адпачыць умеюць, і іншых зацікавяць. Не дзіўна, што падчас аднаго з такіх вечароў Любоў Паўлаўна Лях, не зважаючы на боль у нагах, усё ж не вытрымала і пайшла танцаваць.

Усім людзям, нягледзячы на ўзрост, неабходна ўвага,лічыць Святлана Мікалаеўна Багдановіч. – Вельмі прыемна, што вечары для пажылых людзей  збіраюць іх у нашым сельскім Доме культуры і радуюць.
Кацярына Шыпуль,  вучаніца 10 “А” класа СШ №4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *