Вторник, 23 января 2018

Что скажет российский суд про гибель двух белорусов?

1 982

Пра інцыдэнт, які здарыўся у жніўні мінулага года непадалёку ад Санкт-Пецярбурга, расійскія інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі коратка: на 66-м кіламетры кальцавой аўтадарогі, дзе праводзіцца рамонт, 32-гадовы вадзіцель «Nissan Almera» ўрэзаўся ў пластыкавыя блокі, а затым наехаў на двух рабочых з Беларусі 23 і 28 гадоў, якія загінулі на месцы…

Нельга вінаваць СМІ за такія сухія радкі, бо падобных аварый у расійскіх мегаполісах штодзень здараецца дзясяткі. Аднак для нас гэта жнівеньская трагедыя стала асабліва жахлівай: пад коламі аўто загінулі двое маладых жыхароў вёскі Стараволя — Вячаслаў Бармута і Максім Ляшчынскі. У Максіма засталіся двое дзетак — гадавалая дачка і пяцігадовы сын.

Браты Бармуты — Вячаслаў, Аляксандр і Міхаіл апошнія пяць гадоў пастаянна працавалі ў Расіі. Не проста наймаліся на якія-небудзь «халтуры», а афіцыйна працаўладкоўва-ліся. На гэты раз яны працавалі дарожнымі рабочымі ў ТАА «ВАД», разам з імі паехаў і іх швагер Максім Ляшчынскі. У жніўні, як расказаў нам Міхаіл, арганізацыя прыступіла да рамонту кальцавой аўтадарогі каля Санкт-Пецярбурга.

— Спачатку адрамантавалі першыя дзве паласы, а 11 жніўня прыступілі да рамонту астатніх дзвюх палос — павышанай хуткасці.

Як пацвярджаюць сведкі, усё агароджанне, як і папераджальныя знакі, было выстаўлена. Інакш і быць не магло, бо папярэдне на месца правядзення работ выязджае спецыяльная брыгада, якая вызначае фронт задання на дзень. А пад пільным наглядам дарожнай паліцыі ўстанаўліваюцца адпаведныя знакі і перашкоды. Дарэчы, патрульная машына таксама ў той дзень дзяжурыла побач.

З ранку і да моманту трагедыі ўсе вадзіцелі бачылі, што вядуцца рамонтныя работы. Гэтага «не заўважыў» толькі 32-гадовы вадзіцель «Нісана». Аляксандр Бармута, які працаваў побач, мяркуе, што, хутчэй за ўсё, мужчына не захацеў чакаць, калі паменшае пробка, і вырашыў з парушэннямі правілаў аб’ехаць перашкоду. Безумоўна, гэта трэба было рабіць як мага хутчэй, каб не заўважылі супрацоўнікі дарожнай інспекцыі. Аўтамабіль праехаў (або правільна казаць «праляцеў»?) некалькі дзясяткаў метраў, збіваючы спецыяльныя перашкоды. Спыніўся ён толькі тады, калі вадзіцель заўважыў, што збіў двух рабочых у аранжавых камізэльках. Удар быў такой сілы, што двое здаровых маладых мужчын загінулі на месцы. Магчыма, яны нават не паспелі спалохацца… Дасціпны чытач спытаецца, чаму мы толькі зараз звярнулі ўвагу на гэту трагедыю? Справа ў тым, што восьмага красавіка адбудзецца першае судовае пасяджэнне, на якім будзе разглядацца жнівеньскае здарэнне. Родныя загінуўшых чакалі, што правасуддзе будзе больш разваротлівым: у нашай рэспубліцы на расследаванне ўсіх абставін аварый з гібеллю людзей даюцца два месяцы. Таму былі (трэба прызнаць, небеспадстаўныя) падазрэнні, што справа ўвогуле не дойдзе да суда.

Аднак судовае пасяджэнне прызначана, і мы разам з роднымі і блізкімі загінуўшых на расійскай дарозе беларусаў спадзяемся на справядлівы вердыкт. З гэтага моманту мы будзем пільна сачыць за ўсімі абставінамі судовых пасяджэнняў, аб чым абавязкова паведамім чытачам нашай газеты.

Алег Сідарэнка.

4 комментариев

  • Алекс

    А какая разница что скажет суд ? Не стало двух молодых здоровых людей и их уже не вернешь. Соболезнования всем родным. Никакого смысла в статье не вижу. Особенно пустые разговоры про работу официальную,неофициальную……….причем здесь эта чушь?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мария

    Что скажет суд — ВАЖНО! Ведь этот водитель ехал, видя все предупреждающие знаки, будучи уверенным, что его не накажут. А что говорить, прошёл почти год, а он не в тюрьме!!! Убил двоих людей и гуляет себе на свободе, даже не думая о том, что двое деток растут без отца, и всё ждут его возвращения из затянувшейся (на всю жизнь) командировки, о том что молодая девушка осталась вдовой и потеряла родного брата, и о том, что мать не испытает чувств радости и переживания за своего сына, когда тот будет жениться, или когда он сделает её бабушкой. Печально…
    Будем надеяться на то, что суд будет справедливым и этого МЕРЗАВЦА НАКАЖУТ по высшей мере. А иначе быть не должно! Было бы хорошо, если бы об этом узнали многие, особенно водители авто, и ездили не нарушая правил, боясь, что могут понести наказания (реальные).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Misha

    да,парней действительно не поднять(((…и разговоры разные могут проскакивать,но безнаказанно такое не должно проходить! Сотни водителей видели и знаки,и ремонтную бригаду на пути!!!Все по своему спешили,однако только почему то это ЧМО (я немогу назвать его иначе) невидел ни..я!!! КУДА ТАК ЛЕТЕТЬ??? Как можно было сбить столько ограждений и не попытаться даже томозить??!!! Я считаю что это не первое его жосткое нарушение ПДД,ведь он намеренно полез на полосу отведённую под ремонт,да и темболее на запредельных скоростях!!! Значит наказание за это он преблизительно мог себе представлять. Я считаю что вердикт суда должен быть таким, чтоб у других (автолетчиков) даже и мысли небыло творить что либо похожее!!!
    Ведь страшно представить,что изза таких (водителей) такое-не дай бог конечно,, но может каснуться каждого!!! поэтому важно-какое будет наказание??!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мария

    Миша, согласна с Вами! Нужно такое наказание, чтобы другим не повадно было!!! Ведь если его не накажут, то он дальше будет нарушать, колечить, убивать, даже страшно подумать…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *