Суббота, 22 сентября 2018

У пружанской молодежи есть возможность заработать летом

1 336

За акном яшчэ злятае снег, а раённыя ўлады клапоцяцца аб часовым працаўладкаванні моладзі на лета. Менавіта гэтай тэме прысвячалася нядаўняе пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў аддзела адукацыі, каледжа, упраўлення сельскай гаспадаркі, РК БРСМ, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, іншых зацікаўленых асоб, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец.

Сёлета, як паведаміў Мікалай Пятровіч, на тэрыторыі раёна неабходна забяспечыць працай у летні перыяд звыш шасцісот маладых людзей. Найбольш – 200 чалавек — будуць працаваць у студэнцкіх атрадах у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дубок”, ААТ “Вялікасельскае Агра”, “Жураўлінае”, “Ліноўскае”, “Ружаны-Агра”, “Белавусаўшчына”, на льнозаводзе.

160 школьнікаў і навучэнцаў каледжа будуць працаўладкаваны індывідуальна. Яшчэ звыш сотні мяркуецца працаўладкаваць ва ўстановах аддзелаў адукацыі і культуры райвыканкама. Школьнікі будуць выконваць работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, рамонту школьнай мэблі і кніжак. Фінансаванне работ бу-дзе весціся са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. На гэтыя мэты ўжо выдзелена 168 мільёнаў рублёў.

Асобна будзе арганізавана занятасць старшакласнікаў у лагерах працы і адпачынку. Падзарабіць летам яны змогуць у ААТ “Ружаны-Агра”, “Жураўлінае”, “Айчына”, у ПМК-29 і на кансервавым заводзе.

Па ўсіх пытаннях летняга працаўладкавання маладыя людзі могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *