Четверг, 20 сентября 2018

«Спутник» приглашает на 3D: новый формат, новые эмоции

2 123

Мабыць, у дзяцінстве многія зайздросцілі героям прыгодніцкіх фільмаў, марылі апынуцца на іх месцы.  Сучасныя тэхналогіі   набліжаюць нашы самыя дзіўныя мары да рэальнасці. 3D кінатэатры здольныя перадаць усе прасторавыя візуальныя эфекты трохмернай якасці і прымушаюць гледачоў цалкам акунуцца ў рэалістычную атмасферу кінафільма.Неаднаразова жыхары Пружаншчыны мелі магчымасць атрымаць новыя эмоцыі на 3D- і нават на  5D-атракцыёнах, а на пачатку бягучага года кінатэатр “Спадарожнік” набыў уласнае абсталяванне для трансляцыі фільмаў новага фармату. А гэта значыць, што пружанцаў чакае шырокі рэпертуар стужак, магчымасць выбару як фільмаў, так і зручнага часу для прагляду.Дэманстрацыя праходзіць у малой зале, разлічанай на 9 месцаў. Шчыра скажу, прагляд у невялікім памяшканні робіць эфект прысутнасці больш яўным. Па словах галоўнага адміністратара раённай кінавідэасеткі Ангеліны Дзямідавай (на здымку), гэта і стала галоўным аргументам для набыцця абсталявання менавіта для малой залы. Яшчэ адна навінка, з якой, магчыма, не сутыкаліся пружанцы, – актыўныя акуляры. У іх выкарыстоўваюцца вадкакрышталічныя лінзы, якія напераменку адкрываюцца і закрываюцца для паказу кожнаму воку «свайго» малюнка. Паколькі выявы не накладваюцца адна на адну, колеры не цьмянеюць і не губляюцца. Трэба адзначыць, што актыўныя акуляры —  задаволенне не з танных.

***Сеансы ідуюць штодня ў 18.00 і 20.00 гадзін, па нядзелях у 16.15 арганізаваны дзіцячыя прагляды. У “Спадарожніку” папярэджваюць, што ў выхадныя дні жадаючых паглядзець “новае” кіно шмат, таму раяць скарыстацца магчымасцю папярэдняй пакупкі білетаў.  Дарэчы, па жаданні ў кінатэатры вам могуць арганізаваць прагляд і ў любы іншы зручны для вас час.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *