Інакш, як марнатраўствам і безгаспадарчасцю гэта не назавеш. Прасторны дом па вуліцы Шырмы, у якім свабодна размяшчалася вялікая сям’я з прыёмнымі дзецьмі, ужо амаль дзесяць год пустуе, паступова прыходзячы ў нягоднасць. Няўжо мы такія багатыя ці ў нас ніхто не мае патрэбу ў жыллі, што кідаемся такім фондам?
С.В.Дзевянцейчык, г.Пружаны.
Дом сямейнага тыпу, у якім некалі жыла вялікая прыёмная сям’я В.У.Істыкулавай, знаходзіцца на балансе раённага аддзела адукацыі. Таму па адказ на пытанне мы звярнуліся да яго начальніка І.У.Краўчука.
Іван Уладзіміравіч расказаў, што ў свой час гэты дом быў пабудаваны пад адну сям’ю. Мае спецыяльную планіроўку. Цяпер, як вядома, прыёмнай сям’і не існуе. У бліжэйшы час мяркуецца зрабіць праект і пераабсталяваць дом пад жыллё для настаўнікаў. Безумоўна, для гэтага патрабуецца капітальны рамонт і нямала сродкаў.
Мінулай восенню на прывядзенні тэрыторыі дома ў больш-менш прыстойны выгляд працавала ўся гаспадарчая група аддзела адукацыі: была абкошана трава вакол дома, высечана старая яблыня, вывезена смецце. Дом знаходзіцца на ўездзе ў наш горад з усходняга боку і, безумоўна, не з’яўляецца яго ўпрыгожваннем. На ўборцы тэрыторыі працавала і В.У.Істыкулава, якая тут зарэгістравана. Пасля капітальнага рамонту ў доме пэўная жылая плошча будзе, як таго патрабуе закон, выдзелена і ёй.
Интересно узнать о судьбе той «образцовой» семьи, покинувшей такой дом.
Рейтинг комментария:
0
0
кстати, да… алло, редакция?
Рейтинг комментария:
0
0