Воскресенье, 21 января 2018

Уроки безопасности для самых маленьких провели сотрудники МЧС в Линовском детском саду

3 174
Знаёмства з бяспекай жыццядзейнасці трэба пачынаць з маленства, каб чалавек вывучыў гэтыя правілы да аўтаматызму. Таму супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях пастаянна наведваюць навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна. Нядаўна такі візіт адбыўся і ў Ліноўскі дзіцячы сад. Ведаючы, што дзеці больш запамінаюць з убачанага, чым з пачутага, выратавальнікі вырашылі паказаць усе на практыцы. Дзяжурная змена РАНС на чале з намеснікам начальніка С.А.Кашчэвам, а таксама асабовы састаў паста №11 в.Бакуны прадэманстравалі, якія дзеянні трэба выконваць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Па сігнале вучэбнай трывогі выхавальнікі садка «эвакуявалі» дзетак, загадчыца С.М.Гардзіеўская паведаміла аб «здарэнні» ў цэнтр аператыўнага кіравання. І з мігалкамі, сірэнамі да садка прыехалі пажарныя аўтамабілі. Супрацоўнікі райаддзела спачатку расказалі пра ўсе магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі: дзеткі самі мелі магчымасць падаць ваду са ствала, прымяралі пажарны шлем і пальчаткі. Потым надышла чарга да дэманстрацыі ўменняў выратавальнікаў. А колькі эмоцый было ў дзятвы, калі пачалося пампаванне паветрана-механічнай пены!А яшчэ дзецям паказалі мультфільм-азнаямленне з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін. Словам, рабілася ўсё, каб кожны зразумеў, што гульня з запалкамі, электрапрыборамі, газавым абсталяваннем катэгарычна забаронена.Вольга Прасняк старшы інспектар РАНС.Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *