Няпраўда, калі сцвярджаюць, што вышыўка – справа выключна жаночая. Варта было сустрэцца з жыхаром Пружан Юрыем Валер’евічам Кухціным, каб пераканацца ў гэтым.
— Гэтым захапленнем, — расказвае Юрый Валер’евіч, — «заразіўся» ад жонкі Любові Анатольеўны – заўзятай вышывальшчыцы, якая стварае сапраўдныя шэдэўры гадоў пятнаццаць. Зацікавіўся, захацеў навучыцца і… захапіўся вышываннем сам. Цяпер на абодвух каля пяцідзесяці работ, якія вышылі разам з жонкай пераважна доўгімі зімовымі вечарамі.
Утульны дом Кухціных упрыгожваюць не толькі карціны, але і вышываныя падушкі з разнастайнымі кветкамі, птушкамі і пейзажамі. Муж і жонка сцвярджаюць, што такі занятак супакойвае нервовую сістэму і дазваляе прыемна бавіць вольны час.
— А яшчэ так хочацца прыгажосці! – зазначаюць яны. Таму вельмі захапляюцца разнастайнасцю колераў.
Адметна, што рамкі для сваіх карцін Юрый Валер’евіч робіць сам. І яму аднолькава добра ўдаецца спраўляцца і з цяслярнымі работамі.
Дарэчы, з надыходам цёплага надвор’я на двары Кухціных звыкла зацокае сякера і запяе піла. Гаспадару гэтак жа лёгка і паліцу змайстраваць, і цяпліцу збудаваць. Разнастайныя лесвіцы і падстаўкі пад кветкі — таксама справа ўмелых рук Юрыя Валер’евіча. Ну, а што з гэтага атрымліваецца, асабліва, калі зазелянее і зацвіце ўсё вакол дома Кухціных, добра вядома ўсім прахожым, – прыгажосць!
Галіна Каляда.
Молодцы, родители!!! Горжусь вами!!!
Рейтинг комментария:
+1
0
Очень приятно, когда находясь на заслуженном отдыхе люди находят занятие по душе. И вдвойне приятно, когда творчеством занимаются мужчины. Ура! Вы, Юрий Валерьевич, молодчина! Удачи Вам и Вашей жене .
Рейтинг комментария:
+1
0
Вышивки — красивая вещь. Они являются не только украшением квартиры, но и олицетворяют трудолюбие, спокойствие, творческое мышление, уравновешенность и усидчивость человека. Юрий Валерьевич я уверен, что Вы именно такой и оставайтесь таким всегда, вместе со своей супругой творите чудеса. Удачи вам во всем1
Рейтинг комментария:
+1
0
Проста такі ўзор грамадзяніна. Адпрацаваў і вышывае бісерам. А край квітнея..І ён у цэнтры гэтай кьветкі тычынкай застабільнай..песьцікам….Як там казаў Кашпіроўскі?
Рейтинг комментария:
0
0