Аргкамітэт рэспубліканскай акцыі «Фэст экскурсаводаў» прапаноўвае гісторыкам, краязнаўцам і прафе-сійным экскурсаводам краіны арганізаваць і правесці ў сваім рэгіёне 20-21 красавіка бясплатныя экскурсіі па самых цікавых, але малавядомых месцах і маршрутах.
Акцыя прымяркоўваецца да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і пройдзе ў нашай краіне ўжо пяты раз. Яе галоўная ідэя — прыцягнуць увагу людзей да тых гістарычных і прыродных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.
Гаворка ідзе менавіта пра помнікі, якія «не на віду» і пра якія мясцовыя жыхары мала што ведаюць. А між тым менавіта адсутнасць цікавасці да часцяком закінутых і візуальна няяркіх аб’ектаў мінулага прыводзіць да іх запусцення і знікнення.
З гэтай прычыны арганізатары акцыі і абралі фармат «фэсту» ў выглядзе шматлікіх бясплатных экскурсій у розных рэгіёнах Беларусі. У мінулым годзе такія экскурсіі для мясцовых жыхароў правялі краязнаўцы, экскурсаводы і музейныя работнікі ў больш чым 20 гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі.
Калі вы займаецеся даследаваннем гісторыі Пружанскага краю і вам ёсць, што расказаць сваім землякам, — далучайцеся. Пра сваё жаданне арганізаваць і правесці экскурсію трэба паведаміць у аргкамітэт фэсту на электронны адрас fest@icomos.by — інфармацыя будзе апублікавана ў агульным спісе экскурсій на найбуйнейшых інтэрнэт-парталах і ў друкаваных СМІ.
***
“Раённыя будні” прапаноўваюць і свой варыянт удзелу ў акцыі. Давайце паспрабуем разам стварыць карту і пракласці маршруты па малазнаёмых шырокаму колу месцах гістарычнай значнасці нашага рэгіёна. Дасылайце або паведамляйце нам па тэлефоне пра аб’екты, якія вы хацелі б бачыць на такім турыстычным маршруце. Дадавайце да назваў мясцін кароткі каментар, фотаздымак вітаецца!
Экспертам нашага новага праекту выступіць дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Юрый Зялевіч.
Кацярына Пашкевіч.
А что там стало с мельницой возле Вощинич — может уже сожгли?
Рейтинг комментария:
0
0
А может вы какую-нибудь интересную историю про не знаете или легенду?
Рейтинг комментария:
0
0
🙂 История такая: несколько лет назад один товарищ публично обещал мельницу эту отремонтировать и сделать там музей! 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
Варыянты можна пакідаць у каментарах ці дасылаць на admin@budni.by, па звычайнай пошце на адрас Чырвонаармейская,78, тэлефанаваць на нумар 9-15-02.
Рейтинг комментария:
0
0
Цікава, а калі навіну пра цудоўную прапанову Раённых Будняў размясціць на іншым пружанскім сайце, гэта таксама будзе лічыцца плагіятам?
І ўвогуле дзе можна пачытаць, на якіх умовах можна выкарыстоўваць матэрыялы «Раённых будняў»?
Рейтинг комментария:
0
0
Дык даўно ж вырашылі. Стаўце спасылку і карыстайцеся матэрыяламі :).
Рейтинг комментария:
0
0
Предлагаю в достопримечательности внести таверну «Три пескаря», что недавно открылась в Лыскове — вот уж будут туристы валить, смотреть на супердизайн и вкушать явства под порящими хищными птицами!
Рейтинг комментария:
0
0