Четверг, 20 сентября 2018

Пружанец Иван Степусь стал первым в прыжках в длину на международном турнире в Вильнюсе

1 239

У Вільнюсе  1-2 сакавіка праходзілі міжнародныя юнацкія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. На старт выйшлі спартсмены з Літвы, Латвіі, Расіі, Польшчы і Беларусі. Гонар нашай краіны абаранялі лёгкаатлеты з Бярозы, Пружан, Івацэвічаў і Смаргоні. Выдатнага выніку дабіўся выхаванец ДЮСШ №1 г.Пружаны Іван Стэпусь. У скачках у даўжыню ён паказаў вынік 6,23 метра, што дало магчымасць узняцца на вышэйшую прыступку п’едэсталу. Пры гэтым наш зямляк устанавіў рэкорд гэтага турніру, які раней быў 6,12 метра.

Іван Стэпусь вучыцца ў 9 класе гімназіі. Лёгкай атлетыкай займаецца тры гады. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі і скачках у даўжыню. Раней ужо браў удзел у міжнародных спаборніцтвах. У прыватнасці, у канцы мінулага года на турніры ў Брэсце, прысвечаным памяці Д.М.Карбышава, у скачках у даўжыню ўстанавіў асабісты рэкорд — 6,38 метра.

З Вільнюса Іван прывёз дыплом, медаль, памятны сувенір і спецыяльны прыз за ўстаноўлены рэкорд. Паездка ў сталіцу Літвы стала магчымай дзякуючы спонсарскай дапамозе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Дырэкцыя ДЮСШ №1 выказвае ўдзячнасць прадпрыемству і аса-біста яго дырэктару У.М.Мікіцічу.

На здымку: Іван Стэпусь са сваім трэнерам Валян-цінай Адамаўнай Красько.

Фота Аляксандра Мелеша.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *