Четверг, 18 января 2018

Пра беларускую гісторыю захапляльна: выйшла ў свет кніга Анатоля Бензярука «Мячы Грунвальда».

1 913

Некалькі год назад давялося мець гутарку з настаўнікам гісторыі, які закрануў цікавую праблему. Гаворачы пра падручнікі гісторыі, з якімі даводзілася працаваць, суразмоўца адзначыў, што напісаныя яны так, быццам аўтары гавораць пра зусім чужую гісторыю, а не свайго беларускага народа. Суха, абстрагавана, без гордасці за перамогі і без перажывання за няўдачы.  На думку субяседніка, пры такім падыходзе ажыццявіць прынцып “выхавання гісторыяй” немагчыма.

Думка, можа, і спрэчная, бо не кожны пагодзіцца з тым, што школьны падручнік павінен быць тэндэйным або маралізатарскім. Але большасць, думаю, згодзіцца, што тую задачу, якая не па сіле школьнаму падручніку, можа выканаць якасная мастацкая гістарычная проза.

Якраз да такой літаратуры можна аднесці кніжку “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля”, якая пабачыла свет летась у выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказу і фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар “Мячоў Грунвальда” – пісьменнік, журналіст і краязнавец з Жабінкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Бензярук. Гэта не першая спроба аўтара ў дзіцячай літаратуры. У 2009 годзе ў Анатоля Бензерука выйшла кніга “Свята для сэрца”, дзе аўтар у займальнай форме расказаў маладым жыхарам Берасцейшчыны пра гісторыю іх родных мясцін.

Чарговае выданне, напэўна, таксама не расчаруе чытача.

Новая кніжка прысвечана аднаму з найбольш слаўных эпізодаў беларускага Сярэднявечча – Вялікай вайне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім (Нямецкім) Ордэнам, кульмінацыяй якой была Грунвальдская бітва.

Перад вачыма чытача праходзіць панарама падзей, якія адбываюцца ў самых розных краінах – Польшчы, Залатой Ардзе, Тэўтонскім Ордэне, Чэхіі.  Але большасць здарэнняў адбываецца ў Літве-Беларусі. Берасце, Пінск, Ваўкавыск, Кобрын, Белавежская Пушча – вось далёка не поўны пералік тых мясцін, дзе  дзейнічаюць героі кнігі.

Галоўнымі героямі  выступаюць праслаўленыя дзеячы той эпохі – Вітаўт, Ягайла, Ульрых фон Юнгінген. Побач з імі – шляхта, сяляне, гарадскія жыхары. Вялікая колькасць герояў дапамагае аўтару стварыць шырокую і цікавую карціну жыцця беларускага грамадства пачатку пятнаццатага стагоддзя.

Выхад “Мячоў Грунвальда” ўзбагачае не толькі айчынную дзіцячую літаратуру. Відавочна ідэалагічнае значэнне выдання, якое вучыць пазнаваць родны край, займальна і ненавязліва вучыць любіць Бацькаўшчыну праз адчуванне гонару за яе мінулае.

На жаль, не абыйшлося без дробных хібаў, але яны не ўплываюць на агульнае дадатнае ўспрыняцце аповесці.

Выданне адрознівае выдатная паліграфія і цудоўнае мастацкае афармленне, зробленае мастаком Ула-дзімірам Даўгялам. На штогадовым нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”, які сёлета шостага лютага падвёў вынікі Года кнігі, “Мячы Грунвальда” былі адзначаны дыпломам І ступені і ганаровым знакам “Залаты фаліянт” у намінацыі “Літфармат”.

Кніжка разлічана на дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Але на самой справе – гэта цудоўны падарунак для людзей розных пакаленняў, якім можа ганарыцца і грамадская бібліятэка, і хатні кнігазбор.

Ігар Гетман, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама, кандыдат філалагічных навук.

2 комментариев

  • З такім падыходам да адукацыі, які існуе сёння, творы на беларускай мове не будзе чытаць ні адзін школьнік, бо проста не зразумее. Калі мая дачка ішла ў школу пытанне аб беларускамоўным класе не стаяла. Я палічыла, што малой будзе лягчэй вучыцца на рускай мове, бо жывем мы ў рускамоўным асяроддзі. Я рускамоўнае навучанне ўяўляла так: усе прадметы выкладаюцца рускай мове, але ж гадзін беларускай мовы і літаратуры столькі ж як і рускай. А вось і не. У рускамоўнай беларускай школе беларуская мова вывучаецца, быццам, замежная. І літаратуру дзеці вывучаюць рускую. А праз літаратуру і гісторыю. Да свайго сораму даведалася пра такую акалічнасць літаральна на днях.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    спасибо хитразачосанаму за это скажите, катрин… хотя, в чем он виноват? в том, что сон нашего разума его породил?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *