Вторник, 22 мая 2018

Часцей усміхайцеся дзецям!

1 741

— Нашы Галіна Аляксееўна, Алена Мікалаеўна і Святлана Міхайлаўна — выдатныя спецыялісты, у іх хапае дабрыні, спагады і добразычлівасці для нашых дзяцей. Яны ўсе валодаюць прыроджанымі педагагічнымі здольнасцямі. Мы вельмі б хацелі, каб «раёнка» напісала пра гэтых жанчын…

З такой просьбай да нас звярнулася дэлегацыя бацькоў выхаванцаў дзетсада ў вёсцы Слабудка. Першае ўражанне, калі мы зайшлі ў групу, было такое, што трапілі ў шматдзетную сям’ю, дзе пануе ўтульная хатняя атмасфера. Не адразу заўважылі некаторыя адметнасці. Справа ў тым, што             Г.А.Кузьмук, А.М.Грэчка і С.М.Лукша працуюць у інтэграванай групе, дзе з пяці хлопчыкаў і васьмі дзяўчынак двое дзетак маюць прыроджаныя фізічныя недахопы.

— Адразу было страшнавата, бо нас ніхто дагэтуль не вучыў, як паводзіць сябе з такімі дзеткамі,— расказвае Галіна Аляксееўна.— Але пабывалі ў спецыялізаваных садках, паглядзелі, як тут наладжваюць выхаваўчы працэс у інтэграваных групах. З цягам часу назапасілі ўласныя напрацоўкі і, можна сказаць, маем тое, што вы бачыце. А па праўдзе кажучы,  асаблівых сакрэтаў тут няма: часцей усміхайцеся дзецям і абавязкова бярыце іх на рукі, прыхінайце да сваёй душы.

За чатыры гады выхавальніцы сталі для дзяцей сапраўднымі другімі мамамі. Давялося праявіць шмат працавітасці, вытрыманасці і цярпення. І не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі: толькі сумесна ўдалося дабіцца такіх вынікаў, каб сфарміраваць асобы, здольныя жыць у сучасных умовах. Нельга сказаць, што толькі метадычныя рэкамендацыі або розныя педагагічныя спосабы садзейнічалі гэтаму. Тут патрэбны іншыя, больш чалавечыя, дакладней, мацярынскія якасці. Гэтыя жанчыны сапраўды аддавалі сябе выхаванню дзетак.

— Мы не толькі вучылі дзяцей, большаму вучыліся ў іх,— сцвярджае Алена Мікалаеўна.— Для дзяцей не існуе якіх-небудзь адрозненняў, гэта яны бяруць ад дарослых.

У дзень нашага прыезду Святлана Міхайлаўна захварэла, і дзеці хорам жадалі ёй хуткага выздараўлення, бо яны сумуюць і з нецярпеннем чакаюць яе.

Відавочна, што ў гэтай каманды выдатных спецыялістаў-педагогаў многаму можна павучыцца. Не толькі ў прафесійным плане, але і ў сямейным. За 33 гады працы ў Слабодскім дзіцячым садку ў Г.А.Кузьмук назапасіўся багаты вопыт. Сёння яна часта сустракае сваіх былых выхаванцаў, якія самі сталі ўжо бацькамі, але дзякуюць былой выхавальніцы за тыя веды, што атрымалі яшчэ ў садку.                  А.М.Грэчка таксама многаму навучылася ў сваёй вопытнай калегі, і цяпер таксама адзначаецца як выдатны спецыяліст. Але разам жанчыны сцвярджаюць, што многага не здолелі б дабіцца, калі б у іх не склалася такая зладжаная каманда. Дакладней кажучы, сям’я.

І гэта асабліва відавочна ў паводзінах дзяцей, якія адносяцца да сваіх выхавальніц з даверам, як да родных людзей.

На здымку: Галіна Аляксееўна Кузьмук і Алена Мікалаеўна Грэчка са сваімі дзеткамі.

Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

2 комментариев

  • Вакулинская Надежда Алексеевна

    Сегодня я прочитала вашу заметку о своей сестре Кузьмук Галине Алексеевне и сама не знаю почему, заплакала. Или тоска по родным замучила, или гордость за сестру ( помню как она боялась, что не справится…), или что я прочувствовала ее занятия с детками с ограниченными возможностями. Наши занятия схожи: я учитель математики веду уроки с детьми- инвалидами дистанционно.. Я думаю, мне намного проще: я детей редко вижу ( в чате в основном) и они, Слава Богу, все видят меня…в экране конечно. А вот какая должна быть душа, чтоб незрячий тебя видел и полюбил! Я горжусь своей старшой сестрой! Спасибо Вам, что оценили ее нелегкий труд!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    чтобы еще и в денежном эквиваленте этот нелегкий труд достойно оценивался…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *