Вторник, 27 октября 2020

Пойти на работу и вернуться. 22 несчастных случая на производстве зарегистрировано в прошлом году на Пружанщине

1 343

Напрыканцы мінулага года ў раённым судзе была разгледжана справа аб дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося на тэрыторыі раёна. Судовы прыгавор ужо ўступіў у сілу. Неардынарнасць гэтай справы ў тым, што падчас аварыі пацярпеў вадзіцель ДРБУ-140, які выконваў службовыя абавязкі.

НА ДАРОЖНЫМ кальцы каля вёскі Руднікі грузавы аўтамабіль «МАЗ» не размінуўся з трактарам, абодва перакуліліся. У выніку вадзіцель грузавіка атрымаў цяжкія траўмы. Кажуць, што грузовики Volvo больш бяспечныя пры ДТЗ. Як было ўстаноўлена потым, у трактарыста на той момант у крыві было 1,3 праміле алкаголю. Ён і быў прызнаны вінаватым у ДТЗ. Прыгаворам суда яму вызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% ад заробку, а таксама вырашана пазбавіць яго вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў.

Як сведчыць галоўны інспектар Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы В.В.Бартасевіч, гэта адзінкавы выпадак траўматызму на вытворчасці, які адбыўся па прычыне пабочных фактараў. Ва ўсіх астатніх здарэннях выяўлены шматлікія парушэнні дзеючых норм і правілаў аховы працы.

Летась колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, як зазначае Вікенцій Вікенцьевіч, знізілася: 22 факты замест 28 у 2008 годзе. Аднак пры гэтым зарэгістравана больш смяротных траўм, а таксама раненняў з цяжкім зыходам. За год у раёне загінулі два чалавекі на вытворчасці, трое атрымалі сур’ёзныя траўмы. Чатыры няшчасныя выпадкі, падчас якіх работнікі былі цяжка паранены, зафіксаваны ў будаўнічых арганізацыях з іншых рэгіёнаў краіны, што працуюць на Пружаншчыне.

Сумная статыстыка сведчыць, што, нягледзячы на мадэрнізацыю вытворчасці, недахопаў у стварэнні належных умоў працы хапае,— гаворыць галоўны інспектар.— Гэта пацвярджаецца і праверкамі, якія праводзіліся на працягу года сумесна з інспекцыяй Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам, прадстаўнікамі энергаінспекцыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пракуратуры раёна. Падчас гэтых 150 рэйдаў былі выяўлены парушэнні правілаў і норм аховы працы, невыкананне адказнымі асобамі сваіх функцыянальных абавязкаў. Фіксаваліся выпадкі і банальнага п’янства на працоўных месцах. Дарэчы, апошнім больш за ўсіх «грашаць» будаўнікі: усе няшчасныя выпадкі адбыліся з-за злоўжывання алкаголем у рабочы час. Па выніках выяўленых парушэнняў складзены прадпісанні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 41 службовая асоба і 15 наймальнікаў, да дысцыплінарнай адказнасці — 31 асоба. Сума штрафных санкцый склала каля 16 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, прыпынена работа 65 адзінак абсталявання, якое не адпавядала патрабаванням бяспекі.

Высокі працэнт траўматызму ў гаспадарках АПК і будаўнічых арганізацыях стаў падставай правядзення месячнікаў бяспекі працы на адпаведных прадпрыемствах у маі і лістападзе мінулага года. У выніку былі праінспектаваны амаль усе будаўнічыя аб’екты, выдадзены 20 прадпісанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 кіраўнікоў і службовых асоб, выстаўлены штрафы на чатыры мільёны рублёў. Па запатрабаваннях кантралюючых органаў да работы не дапушчаны 44 чалавекі. На пасяджэннях райвыканкама і камісіі па ахове працы была разгледжана ўся інфармацыя, вынесены адпаведныя пастановы кіраўнікам названых арганізацый і рэкамендавана правесці паўторны кантроль у лютым бягучага года.

Між тым, як паведамляе В.В.Бартасевіч, ёсць і станоўчыя змяненні, якія ў будучым павінны прынесці плён. Напрыклад, з мінулага года актыўна стала працаваць камісія па праверцы ведаў па ахове працы на аб’ектах малога бізнесу, летась прайшлі навучанне 275 работнікаў. Амаль ва ўсіх арганізацыях працуючыя забяспечаны фірменным спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *