Среда, 19 сентября 2018

Мясной рынок: кто останется в выигрыше?

1 626

У пачатку студзеня бягучага года Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прыняло пастанову «Аб зацвярджэнні ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання прадуктыўных жывёл у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян». Згодна з гэтым дакументам, забой буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней і коней для далейшага продажу мяса павінен весціся ў арганізацыях, якія займаюцца дзейнасцю па забоі сельскагаспадарчых жывёл. А што ж асабістыя падворкі? На іх можна разабраць парсюка, калі гаспадар вырашыў нарыхтаваць мясныя далікатэсы толькі для ўласных патрэб. А калі хочаш хаця б частку прадаць, то неабходна шукаць забойны пункт. Як растлумачыла галоўны ветэрынарны ўрач раёна Н.В.Кот, новыя правілы былі прыняты ў сувязі з тым, што з кожным годам усё больш ускладняецца сітуацыя з захворваннямі жывёл, што патрабуе больш высокага ўзроўню кантролю за рэалізацыяй прадукцыі. Акрамя гэтага, мы цяпер знахо-дзімся ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам, дзе такія правілы былі прыняты яшчэ раней.

У сувязі з прыняццем пастановы шмат пытанняў з’явілася ў ветэрынарнай службы, а таксама ў тых, хто мае забойныя цэхі ў раённых спажывецкіх таварыствах. Але яшчэ больш іх ва ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, фермераў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Цяпер ім неабходна будзе знайсці спецыяльны транспарт для дастаўкі жывёлы да месцаў забою, даведацца, куды і калі яе можна даставіць, аплаціць паслугі.

На думку індывідуальнага прадпрымальніка У.В.Маскале-віча з аграгарадка Кляпацкі, цяпер цяжка нават уявіць, як рэальна можна будзе прадаваць свініну на рынку, калі ў ланцужку «падворак-рынак» з’явіцца яшчэ адно дадатковае звяно. «І для чаго гэта робіцца, — задае пытанне Уладзімір Васільевіч, — калі раней з выкананнем ветэрынарных патрабаванняў ніколі не было праблем?» А што датычыцца ветэрынарнага кантролю, то для гэтага і існуюць на рынках лабараторыі.

Дадатковае звяно паміж прадаўцом і пакупніком патрабуе і дадатковых затрат. За кожны кілаграм жывой вагі гаспадару давядзецца заплаціць забойнаму цэху пэўную грашовую суму. Як паведаміў майстар забойнага цэха філіяла Пружанскага райспажыўтаварыства «Прадтавары» Г.М.Нічыпаровіч, у нас пакуль расцэнкі не вызначаліся. А вось, напрыклад, у Маларыце за кожны кілаграм жывой вагі свіней неабходна будзе заплаціць 2800 рублёў. Няцяжка падлічыць, што за 200-кілаграмовую жывёліну давядзецца выкласці амаль 600 тысяч рублёў. Безумоўна, той хто займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй свініны, закладзе гэтыя затраты ў цану тавара.

Што датычыцца гатоўнасці нашага забойнага цэха, то тут яшчэ не ўсё зроблена, каб выканаць пастаўленую задачу. У прыватнасці, як расказаў Г.М.Нічыпаровіч, па забоі буйной і дробнай рагатай жывёлы не павінна ўзнікаць ніякіх пытанняў. А вось для забою свіней неабходна знайсці і абсталяваць асобнае памяшканне для іх смалення.

Што датычыцца тэрмінаў уступленя пастановы ў сілу, то тут узнікла шмат перашкод. І ў першую чаргу таму, што не ўсюды забойныя цэхі гатовы да выканання пастаўленых задач. Планавалася, што пастанова пачне дзейнічаць з 28 студзеня. Але, улічваючы ўсе абставіны, тэрмін яе ўступлення ў сілу быў адцягнуты да 1 сакавіка. І, як стала вядома, новыя правілы забою жывёлы для продажу ўступяць у сілу з 1 мая. Такое рашэнне прынята пастановай Мінсельгасхарчу №7 ад 18.02.2013г.

Мікола Архуцік.

Один комментарий

  • Виталий

    Бредовая пастанова (очередной способ обуть мужика, бо на мерсы не хапае)
    Думаю, станет просто больше продаж живым весом, на который поднимется цена. И правильно, зачем посредник (рынок) в звене хозяйственник — потребитель, если можно скооперироваться и купить на месте разделав кабана на троих (четверых и т.д.)
    Хотя жирующие умеют изголяться, что бы выколотить на свое содержание деньги.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *