Нягледзячы на маштабную тлумачальную работу розных служб, праблема гандлю людзьмі існуе і ў нашым правінцыйным гарадку.
У мінулым годзе па гэтай лініі былі ўзбуджаны шэсць крымінальных спраў. Дзве з іх — з цяжкімі наступствамі, з уцягненнем непаўналетніх, за што прадугледжана максімальнае пакаранне — да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адна крымінальная справа была ўзбуджана за спробу ўцягнення падлетка ў антыграмадскую дзейнасць.
Між тым, як паказаў аналіз такіх злачынстваў, усе пацярпелыя добраахвотна станавіліся ахвярамі, магчыма, не разумеючы цяжкасці наступстваў.
Алег Сідарэнка.