Вторник, 20 октября 2020

Авиационная бомба времен ВОВ найдена в карьере возле д. Клепачи

1 692

18 лютага пры правядзенні земляных работ у кар’еры ля в.Клепачы была знойдзена авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца былі выкліканы спецыялісты з  г.Брэста. Сапёры абясшкодзілі небяспечную знаходку на месцы.
***
Падведзены вынікі першага этапа 14 беларускага маладзёжнага эпісталярнага конкурсу «Напішы каму-небудзь пісьмо і раскажы, чаму важна гаварыць пра СНІД і ахоўваць ад яго адзін аднаго». Самае пранікнёнае пісьмо напісала васьмікласніца Шаняўской СШ Марыя Вашчук. Яна заваявала першае месца і прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу. Другім месцам ацэнена пісьмо вучаніцы 7 класа Параслянскай СШ Веранікі Косцікавай, трэцім — Вікторыі Калацюк, вучаніцы 9 класа СШ №4.
***
У мінулы чацвер на базе Ружанскага аддзялення сувязі прайшоў адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Н.С.Гаўрылава, дырэктары Брэсцкіх філіялаў РВП «Белпошта» і «Белтэлекам» В.М.Пух і А.М.Кенда. Высокія госці азнаёміліся з работай аддзялення: укараненнем новых тэхналогій, спосабам перадачы дадзеных за аказаныя паслугі. Былі абмеркаваны і набалелыя пытанні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *