Суббота, 20 января 2018

Приступил к выполнению обязанностей новый начальник Пружанского РОВД

2 759

На гэтым тыдні начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама генерал-маёр І.А.Саўчыц прадставіў калектыву райаддзела міліцыі новага начальніка РАУС падпалкоўніка С.А.Марковіча.

Начальнік УУС коратка расказаў пра вопыт і службу новага начальніка РАУС, які, дарэчы, будзе пакуль лічыцца выконваючым абавязкі да моманту атрымання другой вышэйшай адукацыі. Па яго словах, С.А.Марковіч — прафесіянал, які з 20 гадоў міліцэйскай службы 19 аддаў крымінальнаму вышуку. На рахунку Сяргея Аляксандравіча нямала раскрытых злачынстваў. І.А.Саўчыц выказаў упэўненасць, што райаддзел на чале з новым кіраўніцтвам зможа дабіцца высокіх вынікаў, якімі заўсёды вызначаўся Пружанскі РАУС.

Пасля кароткай нарады з супрацоўнікамі міліцыі генерал-маёр прыняў удзел у сустрэчы з жыхарамі Шарашоўскага пассавета.

Наша даведка

Сяргей Аляксандравіч Марковіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці.

У органах аховы правапарадку служыць з 1993 года, пачынаў у Кобрынскім гаррайаддзеле міліцыі на пасадзе інструктара па баявой і фізічнай падрыхтоўцы групы кадраў. За час службы прайшоў  прыступкі ад оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку да начальніка крымінальнай міліцыі, першага намесніка начальніка Кобрынскага РАУС. Апошнія сем гадоў займаў пасаду старшага оперупаўнаважанага абласнога ўпраўлення крымінальнага вышуку. Зараз мае званне падпалкоўніка міліцыі.

Один комментарий

  • Павел

    Только хорошие пожелания !.Хотя и предыдущий начальник был в норме.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *