Воскресенье, 21 января 2018

Как не заболеть гриппом рассказала заведующая ЦРА №7 Инна Крац

1 790

У шэрагу рэгіёнаў краіны ўжо абвешчана эпідэмія грыпу. Як правіла, менавіта ў лютым сітуацыя з прастуднымі і інфекцыйнымі захворваннямі пагаршаецца і ў нашым раёне. У гэты перыяд асабліва запатрабаванымі становяцца паслугі аптэкі.

Менавіта гэтага і тычыліся   пытанні, на якія падчас «прамой лініі» адказвала загадчыца ЦРА №7 Іна Сяргееўна Крац.

С.А.Ніканчук, г.Пружаны:

—Адзін год назіраўся дэфіцыт супрацьгрыпозных лекавых сродкаў. Ці не трэба зараз ствараць запасы, каб спакойна перажыць люты?

— Так, у лютым практычна заўсёды адзначаецца сезонны ўздым захворвання насельніцтва вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі. З нагоды гэтага мы папярэдне ствараем неабходны запас лекаў, тое ж зроблена і зараз: аптэкі раёна ў поўным аб’ёме забяспечаны лекавымі сродкамі, неабходнымі для лячэння і прафілактыкі сезонных рэспіраторных, у тым ліку вірусных інфекцый. Гэта і гарачкапаніжальныя, болесуцяшальныя і супрацьзапаленчыя сродкі, імунамадулюючыя і супрацьвірусныя лекі, антыбактэрыяльныя сродкі, аскарбінавая кіслата і камбінаваныя лекавыя сродкі, якія ўтрымліваюць аскарбінавую кіслату. У наяўнасці таксама і маскі, марля медыцынская, тэрмометры медыцынскія і гэтак далей.

Сяргей Мікалаевіч Азарка, г.Пружаны:

—З нагоды наступу эпідэміі Міністэрства аховы здароўя нашай рэспублікі рэкамендавала аптэкам падоўжыць тэрмін працы і ўвогуле перагледзець рэжым работы. Ці зроблена гэтак жа і ў нас?

— У горадзе нашы аптэкі працуюць без выхадных і нават з рэжымам працы пасля 20 гадзін. Аптэкі, якія размешчаны ў амбулаторна-паліклінічных установах, працуюць у адпаведнасці з рэжымам працы гэтых устаноў аховы здароўя.

Вольга Аляксандраўна Сянько, г.п.Ружаны:

—Мы ўсёй сям’ёй папярэдне прайшлі вакцынацыю супраць грыпу. Але, кажуць, што гэтага недастаткова, асабліва ў лютым, калі імунітэт аслаблены. Што трэба рабіць, каб усе ж не за-хварэць?

— Я рэкамендую, напрыклад, зараз прымаць для павышэння супраціўляльнасці арганізма інфекцыям прэпараты, якія спрыяюць павышэнню імунітэту. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца вітаміны, а таксама адаптагены расліннага паходжання. Акрамя таго, вельмі дапаможа загартоўка.

У перыяд эпідэміі неабходна пазбягаць знаходжання ў натоўпе людзей, больш гуляць на свежым паветры, але не пераахалоджвацца і пазбягаць стрэсавых сітуацый, якія прыгнятаюць іму-нітэт.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Алекс

    Надо было прививаться, сейчас было бы спокойнее. А против эпидемии поможет только хорошее здоровье.Больше рецептов нет, когда все люди начинают жевать чеснок и ходить с ним в носу, кроме ожога слизистой ничего хорошего не будет.Да и смех вызывает.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *