Пятница, 23 октября 2020

Бригада скорой помощи приняла роды прямо в машине

1 327

102. 17 ЛЮТАГА дзяжурнаму паступіла паведамленне ад жыхаркі в.Новыя Засімавічы, у якой з кватэры знікла 500 долараў  ЗША, бытавая тэхніка і іншая маёмасць на агульную суму больш як тры мільёны беларускіх рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

НА НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ у РАУС звярнуліся з ААТ «Ліноўскае»: у таварыстве недалічыліся шасці мяшкоў сухога малака. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў аказалася, што на складзе пабывалі нідзе непрацуючы жыхар в.Малеч, які, дарэчы, ужо мае судзімасць, і жыхар в.Лінова. Іх чакае крымінальная адказнасць.

18 ЛЮТАГА праходзіў адзіны дзень прафілактыкі, у рамках якога супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіўся шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Як паведаміў начальнік ІСН Ігар Гурынец, у гэты дзень праваахоўнікі выступалі перад працоўнымі калектывамі і вучнямі школ раёна, а таксама наведалі асоб, якія стаяць на ўліку ў РАУС. У выніку праведзеных мерапрыемстваў былі выяўлены 29 адміністрацыйных правапарушэнняў. Акрамя таго, тры чалавекі былі ізаляваны ў ЛПП, з іх двое раней былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў і абавязаны кампенсаваць расходы дзяржавы на выхаванне дзяцей. На жаль, у ліку ізаляваных і адна жанчына.

103.ГІПЕРТОНІКІ на мінулым тыдні па дапамогу “хуткай” звярталіся  17 разоў. На болі ў сэрцы скардзіліся 11 чалавек. Чацвёра атрымалі траўмы. У трох чалавек абвастрыліся захворванні страўніка. 14 чалавек моцна прастудзіліся. Сем разоў давялося выязджаць да тых, хто перапіў.
ТРОЙЧЫ фельчары дапамагалі парадзіхам, адны роды ім давялося прыняць прама ў машыне «хуткай дапамогі».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *