Понедельник, 22 января 2018

Поможем 17-летней Лене!

1 008

Пад такім дэвізам раённая арганізацыя Беларускага фонду міру праводзіць дабрачынную акцыю па зборы сродкаў на лячэнне 17-гадовай Алены Буцько.

Дзяўчына знаходзіцца на надомным навучанні ў 11 класе СШ №1. З-за прыроджанай анамаліі груднога аддзела пазваночніка яна пастаянна вымушана насіць спецыяльныя прыстасаванні і, каб падлеткавы арганізм мог расці, Алёна штогод праходзіць праз аперацыі ў адным з рэспубліканскіх медыцынскіх цэнтраў. Грошы ёй патрэбны на лекі і на пасляаперацыйны рэабілітацыйны перыяд. Аднак уласнай пенсіі і сацыяльных выплат маці ёй не хапае.

А ў будучым Алёна марыць паступіць вучыцца і атрымаць прафесійную адукацыю. Дык дапаможам ажыццявіцца марам дзяўчыны.

Грашовыя сродкі можна пералічваць на рахунак раённай арганізацыі Беларускага фонду міру: р/р 3015500145011 ААТ «Приорбанк», ЦБУ 500 г.Брэста, код 153001749, УНП 200257978.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *