Четверг, 24 мая 2018

Убийство в Смолянах: дочь уже была осуждена за покушение на мать

1 184

На мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела былі ўзбуджаны шэсць крымінальных спраў, адна з якіх — за забойства.

+Жудаснае здарэнне адбылося 31 студзеня. У гэты дзень жанчына 1984 года нараджэння выпівала разам са сваёй 58-гадовай маці. У адзін з момантаў паміж імі ўзнікла сварка, і дачка схапілася за нож. Яна нанесла некалькі нажавых удараў маці ў грудзі, адзін з якіх стаў смяротным…

Як паказвае гісторыя жыцця гэтых жанчын, трагедыя была прадказальнай. Не здолела маці выхаваць належным чынам дачку: за злоўжыванне спіртнымі напоямі тую пазбавілі бацькоўскіх правоў, а за выхаванне дзяржавай яе дзяцей гора-маці абавязалі аплачваць выдаткі. Але і пасля гэтага маладая жанчына не ўзялася за розум: гулянкі, у тым ліку разам з маці, працягваліся. Падчас адной такой п‘янкі ў 2011 годзе дачка пагражала сваёй маці забойствам. Была ўзбуджана крымінальная справа, суд прыгаварыў яе да папраўчых работ.

На гэты раз дачка ажыццявіла свае пагрозы.

Абвінавачваемая ў забойстве затрымана, у дачыненні да яе ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса, згодна з якой ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Алег Сідарэнка.

Фота з сайта femina.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *