Воскресенье, 21 января 2018

Помог избежать трагедии в Чаделе пожарный извещатель и… кот

1 769

Чатырнаццаты дзень нараджэння, які Коля Вайтовіч з вёскі Чадзель адзначыў 1 лютага, прынёс хлопчыку масу падзей, сярод якіх было нямала жахлівых, але канец гісторыі аказаўся калі не добрым, то ва ўсялякім выпадку не трагічным. Ад трагедыі ж аддзяляў адзін крок…

Пачалося ўсё з жудаснага здарэння 30 студзеня. Хлопчыка, які ў гэты дзень знаходзіўся дома, змарыў сон. Як ён расказвае, спачатку яго пачаў драпаць кот, а нейкі піск канчаткова абудзіў. У пакоі было поўна дыму, ад якога і спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Коля адразу ўспомніў, як яго вучылі ў школе дзейнічаць у такіх сітуацыях.

— Першая думка была пра тату, які спаў у суседнім пакоі,— расказвае Коля.— Менавіта там і гарэла. Агонь паспеў апаліць валасы таты. Я сцягнуў яго з ложка і пацягнуў у пакой, дзе было менш дыму.

Па дарозе хлопец прыхапіў мабільны тэлефон, каб вык-лікаць выратавальнікаў па нумары «101». Па тэлефоне дыспетчар Максім Ладычук, які дзяжурыў у той момант, даў парады хлопцу легчы на падлогу, дзе менш дыму, або паспрабаваць выбіць нечым акно. Якраз на дапамогу падаспелі і дарослыя — А.А.Курыловіч і С.І.Бярдун, якія выбілі шыбу і дасталі з агню і хлопчыка, і яго бацьку. Як потым расказалі выратавальнікі, усё гэта было зроблена вельмі своечасова, бо дах будынка пачаў валіцца ўнутр.

Пасля гэтага Колі Вайтовічу давялося пабываць у бальніцы, там яго з нагоды такога двайнога дня нараджэння наведаў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчароў, які зазначыў, што Коля «нарадзіўся ў кашулі» і цяпер павінен пражыць доўгае і шчаслівае жыццё.

На здымку: з днём нараджэння Колю Вайтовіча павіншавалі загадчыца дзіцячага аддзялення ЦРБ А.А.Мацявіна і начальнік РАНС А.А.Ганчароў.

Вольга Прасняк, старшы інспектар РАНС.

  • ВАСЯ

    ЗДРАВСТВУЙТЕ) у вас в тексте ошибка_—спас не С,И Бярдун а правильно С.И Бердник))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • учительница

    очень рада за Колю. Но почему он в час дня находился дома, а не в школе?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • sidor

    Вопрос очень сложный именно в семейном плане

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Хех

    А может мальчику нездоровилось с утра? А может это так судьба распорядилась, чтоб горе-папаню спасти?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *