Четверг, 24 мая 2018

Пружаны станут зеленее

977

У бягучым годзе значная ўвага будзе ўдзяляцца азеляненню гарадскіх вуліц.

Усяго плануецца высадзіць каля тысячы саджанцаў клёну востралістага, ліп і каштанаў, на што мяркуецца выдаткаваць больш за 100 мільёнаў рублёў. Запланавана азеляненне вуліц Кобрынскай, Лугавой, Е.Полацкай, Заводскай, у новым мікрараёне «Паўночны» ўвогуле павінен з‘явіцца сквер.

Акрамя таго, у бягучым годзе азеляненне мяркуецца правесці і ў гарадскіх пасёлках Ружаны і Шарашова, а таксама ў аграгарадку Кляпацкім.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *