Вторник, 14 августа 2018

Менингит пришел и в Пружаны: умер маленький ребенок

2 596

У Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 19.12.2012 года Па 08.01.2013 зарэгістравана 6 смяротных выпадкаў (5 дзяцей і 1 дарослы) ад геніралізаванай менінгакокавай інфекцыі, якія былі выяўленыя ў Гродзенскай вобласці (3 выпадкі), у Магілёўскай, Віцебскай абласцях і ў г. Мінску (па 1).

У першыя дні лютага і ў нашым раёне памерла дзіця да 2-х гадоў.Улічваючы, што перыядычнасць перыядаў спаду і пад’ёму захворвання на тэрыторыі рэспублікі складае 3-4 гады, то сёлета варта чакаць росту захворвання менінгакокавай інфекцыі.

Пры хваробе павышаецца тэмпература цела, часам да 41 градуса, з’яўляюцца галаўны боль, пяршэнне ў горле, кашаль, насмарк, часам млоснасць, ваніты.

Прафілактычныя прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі ў рэспубліцы не праводзяцца. Таму неабходна ведаць:

1) калі дзіця захварэла — выклікайце доктара або звяртайцеся ў паліклініку, ці выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу пры хуткім развіцці хваробы, г.зн. пагаршэнні стану захварэў. Чым раней будзе пачата лячэнне, тым больш шанцаў на спрыяльны зыход.

2) у выпадку выяўлення дзяцей з высокай тэмпературай цела ў дзіцячых дашкольных установах і школах неабходна арганізаваць яўку захварэўшага на прыём да ўрача або выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

3) ўсе святочныя мерапрыемствы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці праводзьце па-за кватэрай або пры адсутнасці дзіцяці ў дадзеным памяшканні.

4) гуляйце з дзецьмі на адкрытым паветры, пазбягайце наведванняў памяшканняў, дзе многа людзей (іагазіны, рынкі, кінатэатры, цырульні) і пазбягайце паездак у грамадскім транспарце.

Пётр Чайкоўскі, урач-эпідэміёлаг ДУ «Пружанская РайЦГЭ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *