Вторник, 23 января 2018

Раздельный сбор мусора: за прошлый год пружанцы сдали 66 килограмм батареек и всего 5 люминесцентных лампочек.

1 808

Еўрапейцы ўжо даўно зразумелі, што смецце можа прыносіць рэальны прыбытак. Галоўнае — умела падыйсці да яго збору і другаснага выкарыстання. Лідзіруючыя пазіцыі ў кіраванні цвёрдымі камунальнымі адходамі сёння стабільна займаюць Швецыя і Германія. Знаёмыя, якія бывалі ў замежжы, расказваюць, што кожная нямецкая сям’я сартуе смецце па чатырох кантэйнерах, у шведаў для гэтых мэт устаноўлены ажно восем бакаў для смецця. У немцаў, напрыклад, пра тое, што можна памыліцца з сартаваннем смецця па кантэйнерах, і гаворкі быць не можа: у такіх выпадках не шукаюць вінаватага, а штрафуюць увесь дом.

На жаль, у беларускіх гарадах вопыт па раздзельным зборы смецця часта аказваецца няўдалым. Многія людзі не жадаюць турбаваць сябе нават частковым яго сартаваннем — намнога прасцей вываліць усё ў адзін кантэйнер. Толькі мала хто з іх задумваецца, што з такой, здавалася б, простай жыццёвай сітуацыі вырастае важнейшая экалагічная праблема сучаснасці.

— У раёне абсталяваны амаль 90 кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору смецця, з іх 72 знаходзяцца ў горадзе, — гаворыць намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Г.Г.Навадворскі. — Але людзі імі карыстаюцца так, як ім хочацца: калі ў кантэйнер для шкла хтосьці і выкідвае толькі шкло, то знойдзецца той, хто кіне туды пакет з іншымі бытавымі адходамі. І пазбегнуць такіх выпадкаў немагчыма…

Але ці не для барацьбы з несумленнымі грамадзянамі была прадугледжана адміністрацыйная адказнасць? Напрыклад, за выкідванне ў кантэйнер прадметаў «не па тэме» чакае штраф — ад 5 да 50 базавых велічынь.

— Пакуль яшчэ нікога не аштрафавалі, — гавораць у «Камунальніку». — Ну, нельга нашых людзей навучыць быць адказнымі і карыстацца кантэйнерамі для смецця па прызначэнні.

Дык, магчыма, пакаранне рублём аднаго ўсё-такі стала бы прыкладам для другога?

Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.М.Дрозд адзначае:

— Прыярытэт сёння аддаецца прынцыпу выкарыстання адходаў, а не іх пахаванню, абясшкоджванню. Інакш кажучы, усё, што можна выкарыстаць, павінна быць перапрацавана.

Але ёсць не толькі другасная сыравіна (так называюць правільна адсартаванае смецце), але і непатрэбныя прадметы, якія тояць у сабе небяспеку як для навакольнага асяроддзя, так і для чалавечага арганізма. Упэўнена, не кожны ведае, што разрэкламаваныя энергазберагальныя лямпачкі таксама патрабуюць асаблівай да сябе ўвагі: у іх утрымліваецца ртуць. Як толькі сучасныя сродкі святла набылі папулярнасць, спецыялісты прыйшлі да высновы: каб небяспечнае рэчыва не трапляла ў навакольнае асяроддзе, лямпачкі неабходна цэнтралізавана збіраць. Вось ужо крыху больш года камунальнымі службамі ажыццяўляецца збор і захоўванне такіх лямпачак.

Г.Г.Навадворскі ўдакладняе:

— Гараджане могуць прынесці іх у «Камунальнік». Акрамя таго, у смеццявозках ёсць спецыяльныя скрыначкі для адпрацаваўшых ртуцьутрымліваючых лямпачак. У нас ёсць спецыяльнае памяшканне — пункт прыёму і часовага захоўвання люмінесцэнтных лямп.

Праўда, людзі не спяшаюцца падпарадкоўвацца новым правілам: за ўвесь мінулы год ад насельніцтва было прынята… пяць энергазберагальных лямпачак. Гэта пры тым, што КУВП «Камунальнік» прымае іх абсалютна бясплатна, хоць само плаціць грошы пры далейшай перадачы лямпачак для ўтылізацыі. Гэта, як удакладнілі, даволі сур’ёзны працэс. Бліжэйшая шахта, дзе спецыяльным чынам замуроўваюць ртуцьутрымліваючыя рэчы, знаходзіцца ў Кобрынскім раёне. З батарэйкамі таксама не ўсё проста. Пару гадоў таму Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіла пра пачатак правільнага збору батарэек.

— Як аднаразовыя батарэйкі, так і шматразовыя акумулятары ўтрымліваюць такія шкодныя рэчывы, як ртуць, нікель, кадмій, свінец, літый, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў арганізме чалавека, трапляючы да нас па харчовым ланцужку. Таму гэтыя адходы адносяцца да першага класу небяспекі як надзвычайна небяспечныя, — гаворыць галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд. — Адказным за збор батарэек з’яўляецца райспажыўтаварыства. Ім устаноўлены тры кантэйнеры, дзе можна пакінуць адпрацаваўшыя элементы сілкавання, — ва «Універмагах» у Пружанах і гарадскіх пасёлках Ружаны і Шарашова. Затым зборам і захоўваннем займаецца ААТ «Брэстаблрэсурсы».

Як раз на днях «села» батарэйка ў гадзінніку. Кінуць у сметніцу пасля атрыманай інфармацыі рука не паднялася. Тым больш, што цяпер ёсць выбар — легкадумна выкінуць батарэйку ці прынесці ў спецыяльна ўстаноўлены кантэйнер. Варта адзначыць, да ўтылізацыі батарэек, у адрозненне ад люмінесцэнтных лямпачак, насельніцтва навучылася ставіцца больш адказна. За 2012 год іх было сабрана 66,7 кілаграма.

Марына Вакульская.

3 комментариев

  • Алекс

    Попробуйте сдать лампы……….И батарейки тоже.Где взять контейнеры???? В раздельном сборе мусора мне стыдно за наш город!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    В смысле? Лампы несите в «Коммунальник», батарейки — в «Универмаг». Или у вас не приняли? Тогда факты в студию!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • одиссей

    Универмаг-это понятно и нормально………..но «Коммунальник»…….попробуйте, у нас не приняли………

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *