Воскресенье, 27 мая 2018

Міхаіл Серкоў: «Час не даруе нам неразваротлівасці»

1 861

Мінула два месяцы, як Міхаіл Мікалаевіч Серкоў стаў кіраўніком нашага раёна.
Магчыма, часу  не так і багата, каб дасканала ўнікнуць ва ўсе праблемы аднаго з буйнейшых на Брэстчыне рэгіёна і  з цвёрдай упэўненасцю  выдаваць дакладныя рэцэпты па іх вырашэнні. Тым не менш,  старшыня райвыканкама ахвотна пагадзіўся падзяліцца з нашымі чытачамі сваімі думкамі наконт сённяшняй сітуацыі ў раёне і перспектывах яго далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

—Міхаіл Мікалаевіч, першае пытанне традыцыйна-банальнае: як можа ацаніць у цэлым Пружанскі раён “свежае” вока? Што Вас  больш за ўсё ўразіла – і ў станоўчым, і ў адмоўным плане?

—Цвёрда перакананы, што Пружанскі раён – адзін з самых прыгожых рэгіёнаў у рэспубліцы. Упэўнены, што ў яго ёсць вялікія магчымасці па нарошчванні вытворчасці прадукцыі і паляпшэнні жыцця людзей. Безумоўна, што для дасягнення гэтага адных намаганняў старшыні райвыканкама будзе недастаткова:  толькі калектыўная праца, творчасць і стараннасць кожнага  прывядуць да поспеху. А што датычыцца першых уражанняў, то, шчыра кажучы, здзівіць мяне нечым наўрад ці магчыма: працуючы ў Камітэце дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, адкуль я прыйшоў на цяперашнюю пасаду,  добра вывучыў становішча спраў ва ўсім рэгіёне. Увогуле ж, за час сваёй працоўнай дзейнасці  зрабіў для сябе адну цікавую выснову: як  ні парадаксальна, але дзве гэтыя часткі – станоўчае і адмоўнае – практычна роўныя. І там, і там усё залежыць ад людзей.

—Наколькі нам вядома, Вы, як чалавек і кіраўнік, раней у асноўным былі звязаны з гарадской сферай. Пружаншчына ж трымаецца на сельскай гаспадарцы. Гэтая асаблівасць Вас палохае, радуе ці натхняе?

—Наогул, для мяне гэта вельмі ўдалы варыянт, калі ёсць моцная сельская гаспадарка, якая да таго ж няўхільна развіваецца. Тады можна сканцэнтраваць  свае намаганні на тых накірунках, у якіх  ведаеш сітуацыю, тэндэнцыі і маеш вопыт работы.  Значыць, я  магу актыўна не толькі вывучаць вёску, але і ўплываць на яе далейшае развіццё, пры гэтым быць дастаткова ўпэўненым у сваіх дзеяннях. Словам, для мяне гэта плюс, было б намнога горш, калі б вёску даводзілася падымаць. І калі канкрэтна адказваць на ваша пытанне, то скажу, што перспектывы, якія мне бачацца, натхняюць.

—Ваш папярэднік Аляксандр Іванавіч Юркевіч ставіў перад сабой і падначаленымі высакародную задачу – зрабіць раён калі не лепшым у рэспубліцы, дык абавязкова прыцягальным рэгіёнам, куды хацелася б вярнуцца, жыць і працаваць. Гэты курс будзе працягнуты? Калі так, то на чым найперш неабходна засяродзіць увагу кіраўніцтву раёна і арганізацый?

— Гэта сапраўды так. Аднак калі сёння паглядзець на дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, то, на жаль, нельга сказаць, што ўсё задуманае атрымалася. Разумею, наколькі складаная гэта задача – спыніць адток кадраў. Кожны год у сярэднім мы губляем каля сямісот работнікаў. Безумоўна, нехта выязджае з раёна, на іх месца прыязджаюць новыя людзі, але колькасць насельніцтва з кожным годам  змяншаецца. Вы гаворыце, што неабходна ўплываць на працэсы нараджальнасці і смяротнасці? Згодны, але  па вялікім рахунку гэта праблема агульнарэспубліканскага  значэння, тут  у пэўнай меры будуць працаваць дзяржаўныя прэферэнцыі.  А вось на працэс міграцыі, на маю думку, мы рэальна на месцы можам значна паўплываць, каб затрымаць людзей на Пружаншчыне. І не толькі затрымаць, але і прывабіць новых, маладых спецыялістаў, што, натуральна, адаб’ецца ў лепшы бок і на нараджальнасці. Гэта рэальна зрабіць, і я ведаю, што для гэтага трэба.

Давайце трошкі паразважаем. Напэўна, нямногія ведаюць, што для таго, каб даць маладому чалавеку сярэднюю адукацыю – ад нараджэння  дзіцяці, наведвання ім дзіцяга садка, школы і да атрымання  дыплома, —  бюджэт раёна выдаткоўвае каля паўмільярда рублёў. Значыць, калі, напрыклад, з раёна назаўсёды выбываюць тры маладыя чалавекі, то мы, вобразна кажучы, згубілі паўтара мільярда рублёў. І, наадварот, пры прыбыцці іх з іншай мясцовасці – з’эканомілі столькі ж. Вось чаму так важна стварыць такі  імідж раёну, каб і мясцовы кадры  не імкнуліся  шукаць шчасця па-за яго межамі, і прыезджыя лічылі за гонар працаваць тут. Таму будзем прыцягваць кадры, будаваць для іх жыллё і рабіць усё магчымае, каб гэтага жылля было дастаткова.

—На адной з апаратных нарад у райвыканкаме, калі разглядалася пытанне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, Вы, Міхаіл Мікалаевіч,  сярод іншых мер, якія неабходна ажыццявіць, каб выправіць сітуацыю, паставілі на першы план павышэнне заработнай платы. Гэта, бясспрэчна, імпануе нашым чытачам, але… Але як дабіцца гэтага?

—  Большасць прадпрыемстваў нашага рэгіёна, мяркуючы па выніках мінулага года, маюць дастатковы прыбытак для таго, каб выплачваць дастойную заработную плату. Мы цвёрда вызначыліся, што  праз тры гады, г.зн. у канцы 2015 года, сярэднямесячная зарплата па раёне будзе складаць не менш адной тысячы долараў у эквіваленце.  Гэта рэальна. Але пры ўмове,  што нашы вытворчыя прадпрыемствы будуць выпускаць высокапрыбытковую прадукцыю. Менавіта на гэта найперш павінна быць накіравана сённяшняя мадэрнізацыя як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Зараз асноўная задача на вёсцы – павышэнне эфектыўнасці, атрыманне эканамічнай выгады. Цяпер не трэба нікога пераконваць, што вытворчасць сельгаспрадукцыі – гэта высокарэнтабельны бізнэс. У аграпрамысловы комплекс раёна ўкладзена столькі сродкаў, створана  такая база, што дастаткова  толькі ўмела яе выкарыстаць шляхам навядзення элементарнага парадку, адладжвання тэхналагагічных працэсаў,  каб атрымаць значна большы эфект, чым маем сёння.

—Мы акцэнтуем увагу на вытворчай сферы, якая сапраўды мае рэальныя магчымасці па нарошчванні прыбытку і на гэтай аснове – павелічэнне заработнай платы. Але ж ёсць яшчэ бюджэтная сфера…

—Будзем выкарыстоўваць усе заканадаўчыя магчымасці па павышэнні рэальных даходаў работнікаў бюджэтных арганізацый, у тым ліку і пазабюджэтныя магчымасці атрымання сродкаў, каб мэтанакіравана накіроўваць іх на рост заробкаў. Для гэтага неабходна прыдаць актыўнасці ў рабоце шэрагу бюджэтных устаноў. Крайне важна выкарыстаць любую магчымасць, каб даць зарабіць грошы  той жа школе ці дзіцячаму садку, не нагружаючы іх  лішняй работай,  а адшукваючы такія віды дзейнасці, якія не пярэчаць асноўнай.  Вось вам канкрэтны прыклад: можна дрэўцы для азелянення горада ці нейкага іншага населенага пункта  купіць у  гадавальніку ў Брэсце,  але ж можна вырасціць іх і на прышкольным участку. Хіба  вялікі клопат для настаўніка біялогіі атрымаць саджанцы бярозкі ці каштану, кветкавай расады? За выручаныя сродкі ад іх продажу можна заахвоціць і настаўніка, і нават вучняў, якія дапамагалі яму. І заробак бу-дзе, і бюджэтныя грошы ў раёне застануцца, і пакупніцкая здольнасць вырасце… Штуршкі ад улады ў гэтым накірунку будуць, але хацелася б, каб  ініцыятыва зыхо-дзіла знізу. Тады справа будзе рухацца намнога хутчэй і эфектыўней. Калі ўсе актыўна возьмемся, усё ў нас атрымаецца.

—Міхаіл Мікалаевіч, за два месяцы сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні райвыканкама Вы, напэўна, пабывалі ў большасці працоўных калектываў, ва ўсякім выпадку ў самых буйных – адназначна. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад гэтых знаёмстваў.

—Безумоўна, я наведаўся ўжо ў многія калектывы, праўда, далёка не ва ўсе. Не хачу сёння даваць, так бы мовіць, персанальныя ацэнкі: першыя ўражанні могуць быць і падманлівымі. Але за гэты час я  лішні раз пераканаўся, што ў нас ёсць людзі як з актыўнай пазіцыяй, так і тыя, хто чакае  манны нябеснай. Яскрава гэта праявілася падчас сёлетніх снегападаў. Мне вельмі прыемна было назіраць,  як каля дома 58 па вуліцы Свабоды з самай раніцы з лапатай завіхаўся малады тата са сваім сынам: не чакаючы, пакуль да расчысткі снегу прыступяць камунальнікі,  яны самі выйшлі на барацьбу з заносамі. І адваротны прыклад: тэлефануе жанчына з вёскі і абураецца, чаму не  расчысцілі ад снегу вясковую вуліцу. Мне адразу ж дакладваюць, што гэта няпраўда, а ў адказ чую: “Дык я ж брамку на вуліцу не магу адчыніць!” Такая пазіцыя абурае, і горш за ўсё тое, што  абыякавасцю і пасіўнасцю часцей вызначаюцца людзі маладыя.

Увогуле ж,   першае знаёмства з раёнам і райцэнтрам навяло мяне на думку аб неабходнасці  мяняць аблічча нашых населеных пунктаў, каб яны мелі нейкую сваю адметнасць.

На мой погляд, патрэбна кардынальна перагледзець знешні выгляд і забудову нашага горада. Пружаны – старажытнае паселішча, і хацелася б зрабіць яго адным з цэнтраў турызму рэспублікі. Неабходна проста ствараць тыя элементы горадазабудовы, якія пакуль адсутнічаюць. У якасці аднаго з такіх момантаў мы паспрабуем зрабіць сквер  за будынкам райвыканкама, каля ракі Мухавец.  Пачысцім участак ракі, добраўпарадкуем набярэжную з такім разлікам, каб зрабіць тут пешаходную зону. Па вялікім рахунку, у Пружанах сёння няма месца, дзе можна было б проста прагуляцца і павітацца са знаёмымі. Пагадзіцеся, сённяшні цэнтр горада дае магчымасць толькі прайсціся па магазінах – і ўсё. Калі ж з’явіцца «праменада»,  яна сама паступова абрасце і магазінчыкамі, і  аб’ектамі  харчавання, і нейкімі забаўляльнымі элементамі – адно паспявай падтрымліваць ініцыятыву. Гэта будзе цікава, праект ужо робіцца.

Наступны этап —  стварэнне ўнікальнага дарожнага кальца пры ўездзе ў горад. Гэта больш аддаленая перспектыва, але праект, паўтаруся, сапраўды вельмі ўнікальны. Дастаткова сказаць, што замест цяперашніх шэрых і някідкіх домікаў павінны з’явіцца два кругі новай забудовы: першы круг – чатырохпавярховыя адміністрацыйныя  будынкі і гандлёвыя аб’екты, а за імі – дзевяціпавярхоўкі.

Гэта, безумоўна, грандыёзныя  планы на далёкую перспектыву, але пра іх ужо трэба гаварыць і рыхтавацца да ажыццяўлення,  ужо цяпер не дапускаючы неабдуманага, непатрэбнага будаўніцтва, пасля  якога будуць стварацца перашкоды ў далейшым.

—Паслухаўшы Вас, лаўлю сябе на думцы, што ўсе пачынаючыя кіраўнікі, на мой погляд, — больш рамантыкі, чым рэалісты. Нярэдка ж у “планов громадье” ўносіць непажаданыя карэктывы суровая рэальнасць. Як, на Вашу думку, спалучыць жадаемае з наяўнымі магчымасцямі?

— Скажу вам так: ніякага рамантызму (хаця рамантызм – не самая дрэнная вартасць чалавека), тым больш летуценнасці,  увогуле не можа быць у гэтым працэсе, таму што гэта прывядзе да сур’ёзных памылак. Тое, пра што я гавару, неаднаразова мною прадумвалася, я як бы сам з сабою неаднойчы спрачаўся на гэты конт. Безумоўна, усялякія новыя ідэі павінны атрымліваць ацэнку дасведчаных спецыялістаў – дзве галавы лепш за адну, якой бы разумнай яна не была. Ужо цяпер нешта з гэтых ідэй пераглядаецца, удасканальваецца, мяняецца. Буду вельмі старацца, каб задуманае ажыццявілася. Але зноў жа, паўтаруся, калі будзем усе старацца —  атрымаецца хутка, не будзем – таксама  атрымаецца, але не так хутка.

Уносячы ідэі,  публічна адстойваючы іх, я  добра ўсведамляю, што такім  чынам у нейкай ступені адразаю сабе шлях назад. Таму іншага выйсця, акрамя як давя-дзення справы да лагічнага канца, проста няма. Так, напрыклад, было з пераднавагоднім афармленнем горада. Задумалі – зрабілі! Праўда, толькі часткова. Планы больш шырокія  і маштабныя, але мы іх ажыццёвім у далейшым. Сёлета ж кіраваліся прагматычнымі мэтамі: навошта  пера-плачваць грошы на набыццё  ўсіх гэтых ззяючых гірланд перад святам, калі набыць іх удвая танней можна пасярод лета? Паверце, наш горад перад наступным Новым годам будзе выглядаць больш прыгожа. І не толькі перад святамі, а кожны дзень. Цёмнага, бляклага горада не павінна быць ні ноччу, ні днём, ні восенню, ні летам!

—Міхаіл Мікалаевіч, Вы неаднаразова ўжо гаварылі, што без каманды аднадумцаў, добрых спецыялістаў і выканаўцаў немагчыма вырашаць  складаныя задачы. А як бы Вы ацанілі цяперашнія кадры, якія патрабаванні прад’яўляеце да іх?

—У цэлым у нас добрыя кадры. Тады чаму, спытаеце, далёка не ўсё з задуманага ўдаецца ажыццявіць? Увесь сакрэт, на мой погляд, у тым, што чалавек інтуітыўна робіць тую работу, якую ад яго чакаюць. Усё залежыць ад таго, за што мы работніка хвалім або дакараем. Хвалім за нейкія з пункту цвярозага сэнсу бязглуздыя дзеянні — ён будзе старацца і далей рабіць гэта, крытыкуем  па сваёй недасведчанасці за добрыя па сутнасці ўчынкі – ён перастане рабіць дабро. Ці яшчэ пытанне: а як мы клапоцімся пра людзей?  Я прытрымліваюся такога прынцыпу: кожны  работнік павінен старацца на сваім рабочым месцы і пры гэтым  быць упэўненым, што пра яго паклапоцяцца, пры неабходнасці абароняць. Тады чалавек можа працаваць з поўнай аддачай і творча. Гэта – нармальна, так павінна быць. Безумоўна, могуць быць і выключэнні з гэтага правіла: на жаль, выпадковыя людзі ў кіруючых кадрах – справа не такая і рэдкая. Мяне асабліва хвалюе і нават абурае  залішняя абачлівасць некаторых кіраўнікоў, іх маруднасць у вырашэнні надзённых пытанняў, у тым ліку  і ў правя-дзенні мадэрнізацыі вытворчасці. Паверце, час не даруе нам нашай неразваротлівасці і залішняй асцярожнасці.

—Міхаіл Мікалаевіч, думаю, што нашым чытачам будзе цікава даведацца, ці надзейны тыл у старшыні райвыканкама. Калі ласка, некалькі слоў пра сваю сям’ю, родных.

—Лічу, што ў мяне добрая сям’я. Жонка працуе эканамістам на адным з брэсцкіх прадпрыемстваў. Сын – студэнт першага курса факультэта сусветнай эканомікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, перад гэтым ён закончыў тэхнікум па спецыяльнасці “эканоміка кіравання прадпрыемствам”. Як бачыце, калі ўлічыць,  што ў мяне таксама эканамічная адукацыя, дык нашу сям’ю можна смела назваць сям’ёй эканамістаў. Дачка пакуль школьніца, вучыцца ў пятым класе адной з гімназій і яе больш цікавяць мовы. На жаль, пакуль не магу  замяніць брэсцкую адукацыю дзяцей на пружанскую, таму, натуральна, нельга пакінуць  іх без пэўнага нагляду.

—Дзякуй, Міхаіл Мікалаевіч, за цікавую размову. Хочацца спа-дзявацца, што нашы чытачы  яшчэ не раз сустрэнуцца з Вамі на старонках “раёнкі”.

Інтэрв’ю ўзяў Мікола Антаноўскі.

  • Надзея

    9-і павярховую гасцініцу дабудаваць не могуць, а тут на цэлае кальцо 4-х павярховак і 9-і павярховак замахваюцца….

    Дык і як гэтыя 9-і павярхоўкі адпавядаюць мэце — «Пружаны – старажытнае паселішча, і хацелася б зрабіць яго адным з цэнтраў турызму рэспублікі.». Наўрад ці турысты паедуць глядзець на 9-і павярховікі…

    Яны хутчэй бы прыехалі, каб зрабілі майстэрню, дзе можна было б паглядзець і паўдзельнічаць у стварэнні ўнікальная «Пружанскай задымленнай керамікі», якую, нажаль спынілі вырабляць. Шкада… Такі брэнд гораду загубілі… ПРЫЙШОЎ ЧАС АДНАЎЛЯЦЬ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Берасцеец

    Нясвіж — таксама правінцыйны гарадок з прыватнымі хатамі. На ўездзе няма кальца з 9-ці павярховак. Але туды едуць, бо там Нясвижскі замак, фарны касцёл, слуцкая брама, гарадская ратуша!

    Вось і ў Пружаны турысты пацягнуцца толькі за даўніной, а не за 9-ці павярховікамі. Падумайце над гэтым, Міхаіл Мікалаевіч.

    Зараз заезд з боку Берасця вядзе да Белых лавак. Заезд з боку Слоніма-Ружанаў сустракае лядовым і воднымі палацамі, але яшчэ можна Пружанскае возера прывесці ў парадак, пабудаваць што-небудзь на ім прывабнае (востраў закаханых і мосцік да яго напрыклад). Заезд з боку Бярозы зараз упрыгожвае мануфактура-прыгожаня ў Семянчы-2 — аднавіць і прыстасаваць пад этнакультурны комплекс і будзе выдатна… Ну і заезд з Аранчыцаў чым-небудзь аздабіць, бо сядзіба ў Інтэрнацыянальным — гэта ўжо далекавата ад горада…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • собака-улыбака

    главное, что-бы в символ Пружан не превратилась недостроенная гостиница, как это долгое время было в Бресте, ну и может как-нибудь все-таки сделать кассу предварительной продажи железнодорожных билетов в самом городе, чтобы не мотаться каждый раз в Оранчицы, да и сельским жителям будет удобнее, неужели это так сложно?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пеця

    по-моему этот человек прилетел к нам с марса.
    «водоканалу» — построить линию по производству бутилированной воды
    «райпо»-наладить выпуск консерв из мяса зубра и оленины
    «мчс»- установить тепловизоры на вышках мтс и наладить выпуск фейерверков
    учетилям биологии выращивать саженцы берез и продавать
    и т.д. и т.п. что это?
    уважаемый председатель, если вы привлечете хотя бы 100 долларов инвестиций в нашем городе или откроете предприятие из 5 человек, мы скажем вам спасибо, но пока вы витаете в облаках, вы уже взрослый человек и пора уже спуститься на землю

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • марсианин

    Лучше уж с Марса, чем с местного болота. И откуда инфа?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Цікава а ці ёсьць у МЧС машыны гасіць пры пажарах 9-ці павярхоўкі?
    Ці будзе грамадскае абмеркаваньне пры новых забудовах???
    Ды ці ўвогуле у нас такая праблема з зямлёй для будаўніцтва.

    Мне бачыцца, што сучасны кіраўнік сумуе па гораду ды па вялікіх будынках .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    А я поддерживаю перемены………и нового председателя тоже,хотя совсем его не знаю Но перемены в городе положительные уже есть……А вот насчет туристической Мекки из Пружан сомневаюсь.Особенно по поводу «старажытнасти»….. Нет унас ничего здесь………ВОВ и СССР сделали из наших городов похожие друг на друга клоны.Так что забудьте о туристах в этом смысле . Тем более что это требует огромных денег. Лучше притягивать туристов сервисом и развлечениями…….а агроэкотуризм — это утопия и бред !!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • sidor

    Когда-то также говорили про турецкое побережье, где тулились только рыбацкие хижины…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Читатель

    2 Алекс:

    Уходящий год(2012) для Несвижа был весьма насыщенным. Шляхетские балы, концерты, выставки – всего более полусотни крупных культурных событий. А наиболее значимым и долгожданным стало открытие после реставрации дворцово-паркового комплекса. За год город с населением 14 300 посетило более полумиллиона туристов.

    50 000 000 человек * 50 000 за входной билет = 25 000 000 000 (почти 3 млн долларов)
    ————————————————————————————————————————————
    В 2011 году Беловежскую пущу посетило около полумиллиона туристов.
    Только в декабре 2012 г. к хозяину «Поместья белорусского Деда Мороза» заглянуло более 37 тыс. человек, а с 1 по 13 января 2013 г. – около 31 тысячи

    Экскурсия по Беловежской пуще (автобусная)
    50 000
    Входной билет в вольеры
    10 000
    Входной билет в Музей Природы
    15 000
    Услуги экскурсовода в Музее Природы (группа до 10 человек/ более 10 человек)
    25 000/50 000
    Услуги аудиогида в Музее Природы
    20 000
    Услуги экскурсовода (экскурсия на иностранном языке)
    30 000/час
    Экскурсия по Поместью Белорусского Деда Мороза
    60 000
    Катание на прогулочной карете**
    90 000/час
    Катание на санях**
    90 000/час
    Считайте сами….

    ——————————————————————————————————————————-
    145,000 агротуристов посетило белорусские усадьбы в 2011 году (и это только официально оформленных…)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Читатель

    Около 6 тыс. человек посетили музейно-этнографическом комплексе «Дудутки» в Пуховичском районе в период рождественских и новогодних праздников (стоимость билетов 50 000 — 100 000 руб. плюс доп. услуги): http://smolbattle.ru/lofiversion/index.php?t5810.html

    При этом в домике гончара в «Дудутках» рассказывают про крупнейшие центры гончарства Беларуси — в том числе и про Пружаны!!!

    Только в этих самых Пружанах нету места, где можно это гончарство лицезреть!!!

    А чаму б яго не зрабіць, напрыклад, вось у гэтым прыгожым будынку: http://orda.of.by/.add/gallery.php?semencha_2/manuf што каля Пружанаў. Ды і ўвогуле такія самыя «Дудуткі» можна было б зрабіць, толькі з перспектывай уязнога турызма з боку Польшчы. Прычым у «Дудутках» усё будавалі з нуля — і майстэрні і ферму, куды водзяць турыстаў. А пад Пружанамі ёсць і будынак і ферма…..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    тьху, участки людям дали стройтесь, а дороги нет через соседей

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    приходится ездить, а вроде как должно быть все, и вода и прочее…
    подождем

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Аднаўленьне і гэтага уомплексу аставілаб у памяці пружанцаў новага кіраўніка раёну (глядзі спасылку.)
    http://globus.tut.by/kashtanovk/index.htm

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *