Пятница, 21 сентября 2018

Деревня Бушняки Пружанского района: старость не радость, или почему так тяжело оставить родной дом?

3 270

Зімой адной з самых актуальных праблем на вёсцы застаецца праблема адзінока пражываючых людзей.

— Бойся, каб не пагарэлі, палячы ў печы, — дзеліцца набалелым старшыня сельвыканкама, — перажывай, каб аўталаўка па занесеных снегам дарогах даехала. А яшчэ зімой хваробы розныя абвастраюцца. І можна было б праблему рашыць, аблегчыць старасць людзям – для іх жа створаны месцы ў бальніцы  сястрынскага догляду ў Сухопалі, — ды ехаць са сваіх хат яны не хочуць.

Усялякія адгаворкі ў ход ідуць. “Вось каб бліжэй – у Ружанах ці Магілёўцах, — разважаюць бабулькі, — паехалі б, а ў Сухопаль – не.  Далёка”.

Восенню так востра праблема не стаяла. З разуменнем да ўсіх сваіх старажылак ставілася кіраўнік мясцовай улады. І з дастаўкай дроў дапаможа, і з арганізацыяй добраахвотных памагатых. А як жа інакш, калі, напрыклад, у той жа в.Бушнякі ўсяго восем чалавек жыве? Так, жыхарцы гэтай вёскі Соф’і Сямёнаўне Вішнявецкай дровы Зеляне-віцкае лясніцтва даставіла, парэзалі і пакалолі работнікі псіхіятрычнай бальніцы, а па-гаспадарску склалі вучні Магілявецкай школы. Аднак як адзінокай састарэлай гаспадыні імі карыстацца, калі яшчэ і хваробы даймаюць?

Падчас нашага прыезду ў Зеляневіцкі сельсавет менавіта з гэтай бабуляй, якая на той момант ляжала ў Ружанскай бальніцы, вяла далікатныя перамовы А.В.Лагач. Пераконвала старую пагадзіцца перазімаваць у Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду. Нарэшце, атрымала згоду.

Галоўная памагатая адзінокіх бабулек, якія жывуць у Бушняках, сямідзеся-ціпяцігадовая Рэгіна Фролаўна Акуневіч тут жа з’явілася з немудрагелістым ключом ад хаты сваёй падапечнай.

— Ну, нарэшце Соньку ўгаварылі. Хадземце збіраць пажыткі.

На рух у канцы вясковай вуліцы, дзе і жывуць толькі тры бабулі, выйшла яшчэ адна – Антаніна Андрэеўна Акуневіч, якой сёлета споўніцца восемдзясят.

— Ці не баіцеся тут адны? – пытаюся.

— А што баяцца? – адказвае тая. – Сядзі ў хаце, грэйся. Вады і дроў Рэгінка, самая маладая, прынясе. Бульбы сама звару. Чакай вясны…

— Хоць не шкадуйце сабе ўсяго смачнага ў аўталаўцы купіць, — загадвае старшыня сельвыканкама. – За працоўнае жыццё ў калгасе зарабілі…

У адказ бабулька толькі шчыра ўсміхаецца. Акрамя старшыні і суседкі, пра яе і паклапаціцца няма каму…

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымках: старшыня сельвыканкама А.В.Лагач і самая маладзейшая з бушнякоўскіх бабулек   Рэгіна Фролаўна Акуневіч; Антаніна Андрэеўна Акуневіч.

2 комментариев

  • Алекс

    Первый раз слышу название этой деревни за 50 лет жизни в районе, может и в городе есть про что писать?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Вы имеет что-то против того, что корреспондент выехала в деревню? (или я не так поняла ваш вопрос?) Ну, не только ж про город писать… Вот видите, теперь хоть будете знать, что на Пружанщине такая деревенька есть 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *