Вторник, 18 сентября 2018

Начальник пружанского отдела культуры: «Обещанное выполним, новинками порадуем»

3 444

Мінулы год на Пружаншчыне быў багаты на падзеі культурнага жыцця. Мы адсвяткавалі юбілеі знакамітых землякоў Юзафа Крашэўскага і Рыгора Шырмы, упершыню сустрэлі ноч у музеі, зноў сабраліся ля палаца Сапегаў падчас “Ружанскай брамы”… Здаецца, мерапрыемствы былі на любы густ.  Цікава, а што ж чакае пружанцаў у бягучым годзе? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка аддзела культуры райвыканкама К.І. Панімаша.

— Гэты год павінен быць яшчэ ярчэйшым, чым мінулы! “Ноч у музеі” правядзем на іншым узроўні, выправім усе мінулагоднія хібы: задзейнічаем гандаль, узмоцнім дрэс-код. Ужо рыхтуем праграмы мерапрыемстваў, якія сталі брэндамі нашага раёна. “Ружанская брама” запланавана на лета, фестываль джазавай музыкі “Пружанскі блюз” павінен сабраць шмат аматараў. Адновім конкурс Міс-Пружаны. У раёне пройдзе шэраг адборачных тураў для удзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах: “Іграй, гармонік, звяні, прыпеўка!”, свята гумару (адбор на “Спораўскія жарты”), конкурс папулярнай песні “Табе мае спевы, Белая Русь”.  Трэці год запар правядзем кірмаш “Пружанская восень”.

Рыхтуюцца мерапрыемствы да ўсіх важных дат календара. Адсвяткуем 20-гадовы юбілей народнага хору “Вербніца”. А 580-годдзе горада правядзем з размахам. Плануем задзейнічаць авіяцыю, паветраныя шары, на якіх можна будзе палятаць, і многае іншае. У  палацыку пройдуць “Пружанскія чытанні”, прысвечаныя 150-годдзю нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Запланавана і некалькі пробных мерапрыемстваў. Упершыню правядзем конкурс-кірмаш “Блін-фэст”, а на базе Аранчыцкага Дома фальклору адбудзецца свята, заснаванае на мясцовых абрадах і звычаях “На вячорках у бабы Яўгеніі”.

Я пералічыў асноўныя з запланаваных свят, але, як паказвае практыка, будзе яшчэ шэраг незапланаваных. Сумаваць не давядзецца!

— Канстанцін Іванавіч, некаторыя нашы чытачы звярнулі ўвагу на тое, што не ўсё з запланаванага летась ажыццявілася…

— Маецца на ўвазе, што не ўсталявалі памятны знак Крашэўскаму і не правялі фестываль памяці Рыгора Шырмы “Пеўчае поле”? Мне не вельмі спадабаўся тон заўвагі: карыстаючыся магчымасцю ананімна выказваць свае думкі ў інтэрнэце, некаторыя не шкадуюць чорнай фарбы. Са слоў каментатараў атрымалася, што мы наогул амаль нічога не зрабілі. Крыўдна.

Памятны знак ля вёскі Доўгае будзе ўстаноўлены напрыканцы гэтага года, а “Пеўчае поле” плануецца правесці ўжо 19 мая. Гэтыя дзве падзеі не адбыліся па аб‘ектыўных прычынах. Асабіста я перакананы, што знакамітых землякоў трэба памятаць заўсёды, а не толькі напярэдадні юбілейных дат.

Сёлета абавязкова будзе ўзведзена і канцэртная пляцоўка ля аб’язной дарогі, на якой будзем праводзіць рэгіянальны фестываль “Рэха пушчы”.

— Нечакана ў снежні ўпершыню прайшло свята пад назвай «Дарование-2012», на якім ушаноўваліся таленавітыя дзеці і якое прыемна здзівіла бацькоў, настаўнікаў ды і ўсю грамадскасць. Ці будзе працяг?

— Зразумела! Наш абавязак не толькі помніць слаўную мінуўшчыну, але і рабіць уклад у будучыню. Таленавітыя дзеткі – наша будучыня. Выдатна, што ў нас з’явілася магчымасць падтрымліваць іх і такім чынам.

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” будзем зноў ладзіць выставы дзіцячай творчасці. Перад Новым годам многія пружанцы набылі ўжо сувеніры, зробленыя дзецьмі і народнымі ўмельцамі.

Калі яшчэ гаварыць на тэму дзяцей і творчасці, то заклікаю ў лютым глядзець на АНТ канцэрты  “Я пяю!”, дзе будзе змагацца за перамогу наша маленькая зямлячка Валя Іванцова, якая займаецца ў эстраднай студыі пад кіраўніцтвам Эўгеніюса Валанчуса.

— Клопат аддзела культуры – захоўванне гістарычных помнікаў, іх беражлівае выкарыстанне…

— Сёлета на баланс прымаем 5 помнікаў архітэктуры і 5 помнікаў археалогіі, гэта значыць, на іх догляд, захоўванне будуць прадугледжаны фінансавыя сродкі. Што да жамчужыны нашага краю Ружанскага палаца, сёлета на яго рэстаўрацыі неабходна асвоіць 1,6 мільярда рублёў. У праграму “Замкі Беларусі” трапіла гарадзішча ў вёсцы Лыскава. Месца будзе прыведзена ў парадак.

— У прэсе з’явілася інфармацыя, што Пружаны значацца ў спісе малых гарадоў, якія асабліва цікавяць іншаземных турыстаў. Як культура супрацоўнічае з аграэкатурызмам?

— У мінулым годзе мы правялі тры экскурсіі для іншаземных турыстаў. Зразумела, што гэтага мала, але работу мы працягнем і ўдасканалім. Планы проста вялізныя. Напрыклад, чаму б не паказаць гасцям з іншых краін, як правільна квасіць капусту? Паказаць — і пачаставаць, ды не толькі капустай, а і народным напоем! Думаю, ужо ў  гэтым годзе мы будзем арганізоўваць і такія сустрэчы ў нашым раёне. Упэўнены, што такія абрады будуць цікавымі не толькі гасцям, але і мясцовым жыхарам.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

43 комментариев

  • Памяць

    «У палацыку пройдуць “Пружанскія чытанні”, прысвечаныя 150-годдзю нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.»

    А чаму б мерапрыемства не правесці на магіле 40-а паўстанцаў ля вёскі Ласасін — добраўпарадкаваць, сабрацца памаліцца, зачытаць «Мужыцкую праўду»???

    Ці ведае аддзел культуры ўвогуле пра гэты помнік?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мімаходзь

    На «Памяць»:
    А чы ведае вашая памяць, што гэты помнік ахоўваецца дзяржавай, а ахову гэтую кантралюе аддзел культуры?! Дзіўна!
    А на магіле сходку можаце і самі арганізаваць! Для сваіх, напэўна!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Памяць

    Ааа! Ну дык калі гэта пружанскі аддзел культуры кантралюе ахову помніка, то зразумела чаму помнік у такім занядбалым стане: http://toolserver.org/~platonides/wlm/gallery.php?country=by&id=113%D0%94000619

    Да 150-годдзя хоць бы фундамент пачысцілі ды шыльду з гербам ВКЛ падкрасілі, а тое калі «свае» палезуць за свае грошы аднаўляць, то яшчэ ім інкрымінуеце замах на аб’ект, які ахоўваецца дзяржавай…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Евгений

    Дожились… Молитву на могиле уже сходкой называют…. Не удивительно, что при предыдущем начальнике отдела культуры в Пружанах проводился фестиваль духовной музыки, а теперь будем развлекать людей квашеньем капусты и «народными напоями»…

    Ну ладно Понимаш, от деревенский парень, но неужели в отделе культуры нету человека, который бы мог предложить действительно культурное мероприятие…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Чел

    Ну и зануды! Да из статьи понятно, что и фестиваль будет, и квашенье. А что касается чтений у памятника, то лично я туда вряд ли смогу подъехать, а вот в музей придти — запросто. А если вернуться к фестивалям, то вряд ли Пружаны переплюнут какой-то всемирно известный и соберут тысячи слушателей, а вот своими исконными традициями привлечь туристов — запросто.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЕЖЕВИКА

    УВАЖАЕМЫЙ ТАК НАЗЫВАЕМЫЙ»ПАМЯЦЬ» ВЫ ВООБЩЕ ЧТО СДЕЛАЛИ ДЛЯ ТОГО ЧТОБЫ СОХРАНИТЬ КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ НАШЕГО РАЙОНА ? КАК ВАМ НЕ СТЫДНО!ВОТ ТАКИЕ КАК ВЫ,ЧТО УМЕЮТ ДЕЛАТЬ, ТАК ЭТО ТОЛЬКО ГАДИТЬ И ВСЕ!!!!!!!!!!!!! ПОКАЖИТЕ СВОИ ЗНАНИЯ И УМЕНИЯ НА ДЕЛЕ !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЕЖЕВИКА

    УВАЖАЕМЫЕ» ЕВГЕНИЙ»,» ПАМЯЦЬ «ВЫ ВООБЩЕ ИНТЕРЕСУЕТЕСЬ КУЛЬТУРНОЙ ЖИЗНЬЮ РАЙОНА?????? ИЛИ ТОЛЬКО ЧТО УМЕЕТЕ САМИХ СЕБЯ ВЫСТАВЛЯТЬ НА СМЕХ ? У НАС В РАЙОНЕ К ВАШЕМУ СВЕДЕНИЮ ПРОХОДЯТ РАЗНОЖАНРОВЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ И ФЕСТИВАЛИ ,ВТОМ ЧИСЛЕ И НА ДУХОВНУЮ ТЕМАТИКУ !!!!!!!!!!!!!ПРОЯВЛЯЙТЕ БОЛЬШЕ ИНТЕРЕСА И ПОСЕЩАЙТЕ МЕРОПРИЯТИЯ-ЭТО МОЙ ВАМ СОВЕТ!!!!!!!!! ТО ЧТО ДЕЛАЮ Я !!!!!!!!И ОБЩАЙТЕСЬ С ТВОРЧЕСКИМИ ЛЮДЬМИ !!!!!!!!!!СТЫДНО ЗА ВАС И СТЫДНО ,ЧТО ЕСТЬ ТАКИЕ ЗЕМЛЯКИ !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Памяць

    А мне сорамна за Вас, Ежевика. Бо не ведаю якой Вы культурай цікавіцеся, можа расейскай, можа мангольская, але, відаць, Вы нават не можаце адказаць на пытанне на беларускай мове, а не тое, што займацца беларускай культурай.

    Мне сорамна за Вас, бо Вы — самы вялікі тут гарлапан. Бо калі б Вы прайшлі па спасылцы, то ўбачылі на фота, што помнік адноўлены ў 1989 годзе фізічнай працай і сродкамі сябрамі БНФ, пасля таго, як тыя, каго Вы абараняеце, расстралялі яго ў 1998 годзе, у 2000-м годзе ён адноўлены сябрамі ТБМ.

    Не да ўзнаўлення помніка, не да ўключэння яго ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў аддзел культуры не мае дачынення. Ён павінен ахоўваць гэты помнік, але, як бачна па фота, ён гэтага не робіць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Памяць

    А мне сорамна за Вас, Ежевика. Бо не ведаю якой Вы культурай цікавіцеся, можа расейскай, можа мангола-татарскай, але, відаць, Вы нават не можаце адказаць на пытанне на беларускай мове, а не тое, што займацца беларускай культурай.

    Мне сорамна за Вас, бо Вы — самы вялікі тут гарлапан. Бо калі б Вы прайшлі па спасылцы, то ўбачылі на фота, што помнік адноўлены ў 1989 годзе фізічнай працай і сродкамі сябрамі БНФ, пасля таго, як тыя, каго Вы абараняеце, расстралялі яго ў 1998 годзе, у 2000-м годзе ён адноўлены сябрамі ТБМ.

    Не да ўзнаўлення помніка, не да ўключэння яго ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў аддзел культуры не мае дачынення. Ён павінен ахоўваць гэты помнік, але, як бачна па фота, ён гэтага не робіць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2 ЕЖЕВИКА

    Напишу на более понятном Вам, Еживика, языке.

    Мне стыдно, что Вы защищаете людей, которые не сохраняют культурное наследие, а уничтожают его. Ведь с приходом Константина Понимаша на должность начальника отдела культуры в Пружанском районе уничтожили(я не обвиняю конкретно его, но факт, что до него всё было цело):
    1) В 2010 — 2011 годах снесли казармы из уникального кирпича Брестской крепости (http://virtual.brest.by/news15243.php). Это такой плевок нашим ветеранам???

    2) В 2011 году снесли последнюю деревянную дворянскую усадьбу Брестчины с уникальными материалами(кирпич с клеймом «Лондон» и «Париж», жесть с клеймом фирмы, которая накрывал Собор Парижской Богоматери) (http://regionby.org/2011/12/01/kalya-pruzhan-zrujnavali-aposhnyuyu-draulyanuyu-shlyaxeckuyu-syadzibu/
    http://news.tut.by/kaleidoscope/269635.html)

    3) В 2011 году снесли фундамент каплицы Крашевского, где по уверению местных жителей когда-то была чудодейственная икона и цинковые гробы (http://regionby.org/2011/11/02/u-pruzhanskim-rayone-da-200-goddzya-yuzafa-ignacyya-krasheuskaga…-dabivayuc-yago-spadchynu/)

    Вы сколько угодно можете хвалить нынешнее руководство, говорить, что эти здания не имеют никакой ценности, но НА ФОТО ВИДНО, ЧТО СТРОЙМАТЕРИАЛЫ В НИХ ИСПОЛЬЗОВАЛИСЬ 19-ГО ВЕКА И НАЙТИ ЧТО-НИБУДЬ ПОДОБНОЕ СЕЙЧАС УЖЕ ОЧЕНЬ-ОЧЕНЬ СЛОЖНО… 🙁

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2 ЕЖЕВИКА

    Просьба к администраторам опубликовать моё сообщение, чтобы Ежевика на задокументированных примерах прояснила для себя ситуацию с охраной историко-культурных ценностей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Перш чым ставіць камень памяці Крашэўскаму. Разумна былоб рэабілітавацца мясцовым уладам, а менавіта павярнуць назад разсунуты грунт, рэшткі цынкавых трунаў, косткі, цэглу у тое месца якое і зараз добра бачна па фатаздымках з спадарожнікаў. Іначай камень як кветкі згвалтаванай дзяўчыне. Ды і перад незаслужана пакрыўджаным чалавекам з Доўгаа варта былоб выбачыцца.

    Што да фальваркаў? У 2012 годзе іх знішчана 2. Другі гэта саманны будынак(12 на 25 метраў)пана Ліпкі у вёсцы Казакі(Хомна) станцыя Прылутчына. Яшчэ адна старонка з кніг Несьцярчука і Федарука вырвана.
    Закапаны цалкам у зямлю фальварак Багуслаўцы, які знаходзіўся за 3 км ад знішчанага месца капліцы-склепа Крашэўскіх. У вялікія ямы пахаваны фундаменты, сотні ліп, каштаны, падобна рэшткі яшчэ аднагосклепа ды самая вялікая груша у беларусі(згодна Федарука)
    Добра, што нешта будзе аднаўляцца, але падобна што у нас спачатку любяць дарэшты знішчыць, а потым траціць вялізныя грошы і будаваць нанова.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Хвядос

    Няма праўды! Адное ўсё — лайно!
    Можна згадзіцца — пра Слабудку, але рашэнне пра іх ўжо было раней! Трэба ставіць да сценкі нашага дэпутата!
    Тое ж з Белавусаўшчынай — між іншым не апошняй драўлянай сядзібай на Брэстчыне ( есць яшчэ Грушаўка — самі пагугліце) і каштоўнасць яе не цэгле і бляхе, а ў сувязі з Пружанскім палацыкам.
    Сёння ўжо позна махаць рукамі — што ж Вы Ажынная Памяць не пайшлі і не леглі пад коўш экскаватара, які зносіў сядзібу ды падмурак капліцы?
    На мой культуральны погляд самае галоўнае, прабачце, прымітыўнае, што мог бы зрабіць любы новы начальнік аддзела культуры — гэта паставіць тэатральныя тумбы, каб на іх вешаць свае афішы з «квашеньем» , а гэта зроблена не было. А гэта надало б гораду, хаця б знешне, наяўнасць культурнага жыцця.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанец в России

    Перешёл по ссылкам, почитал новые факты — и ужаснулся. Что же делается на Родине!

    А что по этому поводу думает новый председатель райисполкома???? Неужели поддерживает разрушение старых усадеб и оно будет продолжаться??? Кто-нибудь интересовался его мнением?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанец из Венесуэлы

    Перешёл по ссылкам, почитал новые факты – и ужаснулся. Что же делается на Родине!
    И не думал, что так вот можно высказываться в государственной прессе юродивым! И их ещё до сих пор не поставили к стенке!
    Александр Григорьевич, наведите порядок!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанец в России

    Александр Лукашенко в целом критически оценил работу местных органов власти. «По моим данным, много людей очень недовольны работой местных органов власти, именно местных, и мне многие говорят о том, что «вы мало с них спрашиваете, они вот князьками мелкими стали». Это об уровне председателей райисполкомов шла речь. Надо на это обратить внимание и более серьезно, динамично работать».

    Думаю ни Лукашенко, ни генеральная прокуратура по головке бы не погладила таких чиновников, если бы до них дошло, что столько исторических объектов, которые могут приносить прибыль от туризма, уничтожено…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пэнсіянэр

    в Польше сегодня из университета выходит 500 археологов, а унас на всю страну около 40 археологов, нет архелогического факультета.» Вечерний Брест» за 23 января 2013 г. № 7

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алексей

    Кто проголосует не за «Блін-фэст», тот — Филипп Киркоров

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • levira

    Люди, делом лучше полезным займитесь!! Мы все горазды языком трепать!!Внесите свою лепту!Вот станьте волонтерами, соберите свою команду — и вперед на восстановление культурного наследия!!
    А я лично голосую за «Блiн-фэст»!!!:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • собака-улыбака

    Память — это хорошо, кто-то научился на ней зарабатывать, как Европа и даже Украина, кто-то просто гордится своим прошлым и старается максимально его сохранить. У нас как-то пока толком не получается ни то ни другое, те кто пытается заработать не видят настоящих ценностей, а те кто видят — противопоставляют себя нынешней власти и по большому счету толком ничего не делают. Меня очень радует пример парня (статья была на тут-бае), который ищет по всему миру раритеты и фолианты и возвращает их в Беларусь — и ему не важно, кто в данный момент здесь руководит — так как настоящая память будет жить долго. Благодаря таким людям и сохраняется вера в то, что далеко не все у нас потеряно и есть надежда на лучшее.

    Голосую за вечер в музее — в прошлый раз понравилось, схожу и в этот раз)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Насамрэч усе ведаюць як правільна і што рабіць, калі не знаходзяцца на той ці іншай пасадзе. Мне таксама прыемна ўразіў аповяд пра хлопца, якога ўзгадаў собака-улыбака. Але ж на адных альтруістах далёка не зойдзеш.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Ведаюць!!!

    Але ставілі, ставілі камень С.Жукоўскаму….

    ставілі, ставілі камень Ю.Крашэўскаму….
    чалавека на калені паставілі….А камень…

    так і не паставілі. Можа камяні усе вывязьлі у Польшчу.

    Сьмешна ўсё гэта з боку раёна бачыць
    Калі нават кожны чалавек здужае паставіць помнік па сваіх родных.
    Сродкаў на камень у раёне не знайшлося, а вось на закапваньне дрэваў і знос гістарычна-культурных спаруд чамусьці ёсьць.
    Крычалі..Крычалі у 80-х гадах пра тое, што дах палацыка у Каштанаўцы працякае
    і каштоўны паркет разрушаецца. Не зварухнуліся улады.. А цяпер і даху няма, і паркет даўна як згніў, і дрэвы у будынку… Прыкрываюцца Пружанскім палацыкам ды Ружанскім… як быццам іншае не варта увагі.. Хацяб не руйнавалі тое, што ёсьць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    …»Меня очень радует пример парня (статья была на тут-бае), который ищет по всему миру раритеты и фолианты и возвращает их в Беларусь – и ему не важно, кто в данный момент здесь руководит..»
    А мне гэтыя павяртаньні (даруйце за падазроннасьць) фаліянтаў:статуту ВКЛ, малой падарожнай кніжыцы … падаюцца як адмываньне грошаў… Нешта я не бачыў і не чуў каб нашы музеі да гэтага нешта ахвотна скуплялі у прыватных калекцыянераў.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • собака-улыбака

    Извиняюсь, что отвечаю Вам, Мiкола по-русски, просто могу наделать много ошибок на родном языке, что будет смотреться еще более коряво.

    Про палацык в Каштановке тоже слышал и видел, но к сожалению, рассчитывать на помощь властей в таких моментах совершенно не приходится и я очень удивлен, и считаю очень большим достижением то, что сейчас делается в Ружанах, я думал, что там только и можно будет делать, что фотографироваться на фоне руин — к счастью немного ошибся))) — реконструировать множество других объектов исторической ценности возможно только при налаженной туристической инфраструктуре и ее привлекательности, иначе на это все всегда будет не хватать денег, а здесь еще работать и работать — но та же «квашенная капуста» — уже первый шаг в этом направлении, если не остановятся, то постепенно дойдут и до профессиональных гидов со знанием истории и до реконструкции памятников.
    Я все-таки, надеюсь, что останется что-то, что можно будет реконструировать. А что бы этот процесс ускорился, стоит максимально привлекать частный капитал и не мешать людям, пусть даже пока на уровне капусты и бани — если дело сдвинется — придут и большие деньги.

    Про отмывание денег — доля здоровой подозрительности в жизни иной раз и не помешает, но в этом случае для меня лично, как говорится, важен конечный результат. А он есть и если, например найдется крест Ефросиньи, то совершенно не важно будет, кто и сколько там попутно отмыл — таковы реалии.))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Берасцеец

    2 Мікола Папека: Звярніцеся непасрэдна да Міхаіла Сяркова 13 лютага з 8.00 да 14.00 у кабінет 302 райвыканкаму са сваімі прапановамі па захаванню альбо добраўпарадкаванню тых альбо іншых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прапануйце закапаць пахаванне Крашэўскіх, не дапусціць разбурэння астатніх казармаў у Слабудцы альбо будынка ў Семянчы-2 альбо яшчэ што — Вы больш дасведчаны ў гэтым пытанні чалавек.

    Я думаю ён Вас зразумее і падтрымае. Падчас працы ў Брэсце ён курыраваў турыстычную галіну і кантраляваў аднаўленчыя працы на гістарычных будынках.

    Трэба ж закахавь хоць тое, што яшчэ стаіць. Бо хутка вясна і бульдозеры з Ваўкавыскімі падрыўнікамі могут актывізавацца…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса Дмитровський

    Зрозуміла щира занепокоєність і біль коментаторів справжнього інтерв’ю. Це зрозуміло мені, оскільки частину своєї я життя провів в цьому чудовому краю і залишився закоханим в нього до теперішнього часу.
    Я не з фізіономістів, однак розглядаючи на газетних фотографіях обличчя Пружанський чиновників розумію, що може бути вони хороші люди, люблять закушувати місцеві напої квашеною капустою. Зрозуміло, справа приємне. Разом з тим, я думаю, що їх особливого не хвилює стан районої культури, так як це справа клопітка і, головне, особливе старання можуть неправильно зрозуміти в області або в столиці. Чиновник думає: у нас в країні культура — політика, а раптом я зроблю щось не так, акценти не так розставлю. Мене за це в центрі по голівці не погладять. А напої, а капустка, а чарка і шкварка — інша справа! Справжня річ! Пружанський чиновник думає, що це зрозуміють найбільш культурні люди у всьому світі.
    Що ж може протистояти бездушності і примітивності чіновніцтва, яке добре відомо цієї своєї рисою з часів Кастуся Калиновського. В даний час тільки громадянське суспільство. Ресурс його їсти, це і Пам’ять, і Мімаходзь, і Євген, і Микола Папека, і Хвядос, і багато інших. Тому, дорогі друзі, бажаю Вам сили духу, віри і наполегливості на шляху будівництва справжнього білоруського громадянського суспільства.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанка

    Паважаны, а вы інтэрв’ю чыталі ці толькі каментары? Няўжо ў артыкуле няма нічога вартага ўвагі акрамя гэтай капусты, да якой усе прычапіліся? Мабыць вы даўно не былі ў нашым краі, што так дрэнна мовіце пра нашу культуру. Крыўдна…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса Дмитровський

    Шановна Пружанка, звичайно читав і інтерв’ю та коментарі до нього. Невже Ви хочете, щоб я перерахував скорботний срісок культурних втрат, який понесла Пружанщіна.
    Зрозумійте, мила Пружанка, що напої і капуста стали вже літературним тропомі метафорою і синекдохой — прихованим порівнянням і перенесенням значення (частина в значенні цілого). Наша загальна білоруська та українська культура стала для чиновників тим, що можна солодко пити і смачно жувати.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Пружанка

    Вось чаму французы могуць сваім гасцям прапаноўваць знакамітую французскую булку ды віно, немцы піва і каўбаскі, англічане віскі, чэхі ганарацца сваім півам. А вось украінцы (ці толькі Вы?) пачалі саромецца сала і гарэлкі, чаму і беларусам раіце ад бульбы (ці капусты) адмовіцца? Гастранамічны турызм справа ну вельмі распаўсюджаная!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса Дмитровський

    Дорога Пружаночка, поверте, я бував у Франції і повинен сказати, що ні місцеві напої, ні капусточка не мають нічого спільного з французької кухнею, про яку так багато говорять і пишуть. Бренд національної кухні можна і потрібно розкручувати, але ці повинні займатися високі професіонали в області гастрономії та кулінарії.
    Дивує, наприклад, що говорить «діяч» культури про захід «Ніч у музеї». Я думаю, що проте ні директор Лувра, ні директор Центру Помпіду або взагалі культурна людина не скаже. Він говорить про те, щоб підняти рівень свята «Ніч у музеї» треба задіяти торгівлю і зміцнить дрес-код. По-перше, музей — це в певному сенсі храм, який не можна перетворювати на ярмарок. По-друге, це не дипломатичний прийом, де необхідно дотримання певного етикету. Вже давно в світі основний вид одягу і не тільки у молоді — джинси, светр і вітровка. Інша справа концерт, спектакль, урочистий вечір, але навіщо про це говорити, якщо це дуже прості правила. Про них навіть районному начальнику говорити не личить. Знову повертаємося до міркувань про примітивності?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса, упэўнена, што вы не былі на мінулагоднім мерапрыемстве ў Палацыку, што мела назву «Ноч у музеі». Ну ніяк не ўяўляю там асоб у джынсах! І мне, і ўсім маім сябрам «ноч» спадабалася, чакаем наступнай, ды і вас запрашаем :). Можа тады вы зменіце свой настрой. Дужа прыемна, што лёс Пружаншчыны хвалюе многіх, у тым ліку і суседзяў. З павагай, аўтар.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    _____________
    Вось чаму французы могуць сваім гасцям прапаноўваць знакамітую французскую булку ды віно, немцы піва і каўбаскі, англічане віскі, чэхі ганарацца сваім півам. А вось украінцы (ці толькі Вы?) пачалі саромецца сала і гарэлкі, чаму і беларусам раіце ад бульбы (ці капусты) адмовіцца? Гастранамічны турызм справа ну вельмі распаўсюджаная!
    _______________________________

    у нас за гэту самабытнасць, дубинай па плечах и штраф ))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    » Мікола Папека: Звярніцеся непасрэдна да Міхаіла Сяркова 13 лютага з 8.00 да 14.00 у кабінет 302 райвыканкаму са сваімі прапановамі па захаванню альбо добраўпарадкаванню тых альбо іншых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прапануйце закапаць пахаванне Крашэўскіх, не дапусціць разбурэння астатніх казармаў у Слабудцы альбо будынка ў Семянчы-2 альбо яшчэ што – Вы больш дасведчаны ў гэтым пытанні чалавек.»

    А здаецца я ужо даўно стукаюся да чынавенства і да чалавечнасьці Панімашаў і яго прафесійнасьці ў культуры. Хацеласяб каб не хавалі галаву у пясок, а выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Ня чуюць??? І ці пачуюць калі прыйду да іх у кабінет. Ці не будзе як з тым экскурсаводам з Доўгага. Які так радасна бёг у райвыканкам пры Юркевічу, каб разказаць аб Крашэўскіх у Доўгім…і атрымаў па галаве.
    Вядома варта былоб не угаварваць Панімашаў, а падаваць у суд за разбурэньне магіл ды культурных каштоўнасьцяў.
    Спадзяюся што у Сяркова ня толькі 9-ці павярховыя гмахі у плане, і што ён навядзе парадак і у такіх дробязях як курган у Доўгім ды абяцаныя ранейшымі начальнікамі камяні знакамітым асобам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Берасцеец

    2 Мікола Папека: Так, да Панімаша ісці не варта, а вось напрамую да Сяркова — трэба было б паспрабаваць.

    Бо ня ведаю, як у яго з карыстаннем інтэрнэтам і ці чытае ён усе тут нашыя прапановы….

    А пра Доўгае Панімаш яму наўрад ці дакладае….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • собака-улыбака

    Олекса, лично я во Франции «не бухав», но в Украинских Карпатах на ура идут и местные напитки, выгнанные на ближайшем ручье и самодельные закарпатские вина, и форель, и сало и никого это не смущает, равно как и куча торговых точек по всем сохранившимся замкам и памятникам (как рукотворным так и нерукотворным) и я уверен, что не будь всей этой торговли и туристов, которые употребляют с удовольствием и грушевку и канапки и горилку и сало, то из рукотворных памятников только и остались бы что статуи бандеры и руины замков.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олекса Дмитровський

    Люди добрі, роки два тому на сторінках районки йшла гостра дискусія з питання назви Пружанський вулиць, скажіть, будь ласка, — змінилося що-небудь з того часу? Чи з’явилася в Пружанах вулиця Миколи Купреева? Чи прибрали ідіотські назви вулиць, які збереглися з архаїчних часів? Що для цього робить районний відділ культури або знову по клунях ховається?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Снежана

    Улицы остались без изменения! Конечно, культура просидела одно место, равно как и тое ТБМ с Папеками. В Слониме, например, назвать улицу какой-нидь лазаревой не так-то просто — не пропустят ни одни ни другие. У нас это скорее всего решение одного человека и недосмотр остальных. НЕ думаю, чтобы идеологи хотели бы жить на улицах с такими идиотскими дачными названиями.
    А к ситуации с «экскурсоводом в Долгом» — знаю не по наслышке — подставил его этот Папека, а теперь пытается реабилитироваться с помощью очередных поливаний Панимаша и Юркевича. Конечно, была бы на месте, организовали бы в раёнке круглый стол — хотела бы взглянуть в глаза этим людям, которые позвали пожилого человека рассказать и показать всё в усадьбе Крашевского, а потом в искаженном виде это подать на всю ЭУРОПУ по радио, даже не предупредив его. Это не то что плохо — это за пределами человечности. А далее, итог разборки у Юр-ча, всё можно было предусмотреть, если эти папеки сейчас так прискорбно с заботой тут пишут об этом человеке. Я очень люблю Пружанщину, наверно, теперь и свижусь. Мне стыдно, за этих людей, которые потеряли всякую мораль и со стороны власти и с другой стороны. Но я рада, что в район пришел новый человек, а это значит всё измениться! Спасибо раёнке за активность!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Дзякуй Сьняжана за ваш (стыд) сорам. Не растайце толькі ад салодкай прыкрасьці да мяне і да прасядзеўшых нагавіцы ТБМ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мікола Папека

    Сьнежана : «Конечно, была бы на месте, организовали бы в раёнке круглый стол – хотела бы взглянуть в глаза этим людям,…»

    Прыязджайце хутчэй не адмоўлюся ад круглага стала, і ў вочы заглянуць… Пра падставу мною чалавека..Гэта вы надта моцна.. Чалавеку не 18 гадоў а значна болей… І ён, і я, і вы добра ведаеце з якой краіны выйшлі, ці хутчэй за ўсё яшчэ не выйшлі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЕЖЕВИКА

    Праблема зразумела! и поднята не вами спадар Микола! меньш трэскатни,а больш справы!Ци так нажываецца палитычны капитал! А дзе ж тады хрысциянския каштоунасци……………..?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • метла

    Паважаныя каментатары!!!!!!!!!!! будзьце вежливыя адзин да аднаго !!! кольки прыгажосци у жыцци, а вы брудам сваих жа землякоу паливаеце!!!!!!! чаму тольки бачым усе кепскае? а на самой справе, не так, як вы тут малюеце!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! трэба пильна сачыць за культурным жыццем и не тольки, а увогуле за усим добрым ,што у нас у раене адбываецца!!!!!прымаць удзел ……,а не працаваць на нейкага западнага дзяцьку……………….!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    як нойдзеш гэтага мифичнага дзядзьку раздаюшчага грошы (яким цябе палитруки напалохали) мяне пазавеш ))))) маразм

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Чего-то блинов на «Блин-его-фесте» мы не поели? Ставим напротив «-1»!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *