Суббота, 20 января 2018

Пружанские фигуристы снова вернулись с соревнований с наградами

1 923

З выдатнымі вынікамі вярнуліся са спаборніцтваў пружанскія фігурысты.

2 студзеня юныя спартсмены ўдала выступілі ў польскім Торуні ў кубку “Нэстле”. Выхаванцы трэнера Руфіны Ганчарук Анастасія Пасько, Мікалай Казлоў і Яўген Пузанаў занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, Валерыя Казачок стала другой.

18-19 студзеня ў Баранавічах прайшоў другі тур рэспубліканскіх спаборніцтваў  “Зорачка”. Ва ўзроставай катэгорыі 2005 года нараджэння і маладзей другой стала Ганна Бакіевіч (трэнер Р.А. Ганчарук), трэцяй – Ганна Клімашэвіч (трэнер В.А. Уважаная). Сярод спартсменаў 2003 года нараджэння і маладзей першае месца заняў Яўген Пузанаў, другое – Дзяніс Кавалевіч. Заваявала малы бронзавы медаль Карына Маруфенка.

Сярод дзяўчынак 2000 года нараджэння і мала-дзей лепшай стала Анастасія Зайцава. Акрамя таго, дзяўчынка выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту! У гэтый жа намінацыі заваявалі малыя медалі Анастасія Белавус (І месца) і Валерыя Казачок (ІІ месца).

Алена Астапчык, галоўны спецыяліст аддзела  фізічнай культуры, спорту і турызму.

Фота Аляксандра Мелеша.

На здымках:

Ганна Бакіевіч, Ганна Клімашэвіч, Дзяніс Кавалевіч,  Анастасія Зайцава, Яўген Пузанаў, Валерыя Казачок, Карына Маруфенка, Анастасія Белавус; трэнер Руфіна Ганчарук са сваімі выхаванцамі; трэнер Вольга Уважаная і юныя спартсмены.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *