Пятница, 21 сентября 2018

Подведены результаты конкурса на лучшее украшение города. Снова победил Пружанский хлебозавод

2 682

Пачынаючы са снежня мінулага года, пружанцы і госці райцэнтра маюць магчымасць любавацца навагоднім убраннем нашага горада. Асабліва прыгожыя Пружаны ў вячэрні час, калі радуюць вока рознакаляровымі агеньчыкамі вокны і фасады як прыватных дамоў, так і адміністрацыйных будынкаў, святочна прыбраныя тэрыторыі каля іх.

Аднак хутка патухнуць агеньчыкі і знікнуць ёлкі. Прыбраныя з вуліцы, у складскіх памяшканнях будуць чакаць новага года разнастайныя святочныя кампазіцыі і малыя архітэктурныя формы. Таму спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама В.М.Зубко паспяшалася падвесці вынікі, каб адзначыць тых, хто прыклаў найбольш намаганняў для ўпрыгожання горада.

На думку членаў камісіі, найбольш у плане навагодняга афармлення свайго адміністрацыйнага будынка пастараўся хлебазавод, якому і прысуджана першае месца. На другім месцы ПМК-21, на трэцім – малочны камбінат. Пераможцы адзначаны прэміямі ў 10, 8 і 6 базавых велічынь адпаведна. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама ад-значаны таксама завод радыёдэталей, “Камунальнік”, “Водаканал”, аўтапарк №11, льнозавод, КБМ і  вучэбна-вытворчы камбінат.

Сярод насельніцтва за ўпрыгожанне сваіх сядзіб першае месца прысуджана Д.І.Цімановічу (в.Руднікі, 92), другое — Н.М.Жук (г.Пружаны, вул. Горына-Каляды, 8), трэцяе — А.Л.Ліцкевічу (г.Пружаны, вул. Гогаля, 19). Пераможцы атрымаюць прэміі. А падзячныя пісьмы – Ю.М.Скобля (в.Калядзічы, вул. Першамайская, 7а), Т.К.Кісель (г.Пружаны, вул. Леніна, 112(на здымку), А.І.Скок (в.Ласасін, вул. Азёрная, 2).

Таксама за дапамогу ў навагоднім афармленні горада райвыканкам удзячны заводу радыёдэталей, малочнаму камбінату, ААТ “Мурава”, ПМК-21, ДРБУ-140, якія на набыццё міргаючых шара і фантана ў цэнтры горада і гірлянд на жылых дамах выдзелілі грашовыя сродкі.

Аднак калі меркаваць па водгуках “народнага” журы (нам тэлефанавалі і пісалі), «прыз глядацкіх сімпатый» дастаўся малочнаму камбінату. Менавіта фотаздымкамі людзей побач з мядзведзямі і аленямі, Дзедам Марозам і “квітнеючымі” дрэвамі каля гэтага прадпрыемства былі аздоблены старонкі  інтэрнэту. Многія захапляліся ўпрыгожаннем Воднага палаца і ўпрыгожанай ёлкай, якая расце каля “Камунальніка”.

Нельга не адзначыць і шматлікіх жыхароў шматпавярховак, асабліва па вуліцах Будаўнічай і Інтэрнацыянальнай  у Пружанах, вокны кватэр якіх ззялі агеньчыкамі гірлянд, усміхаліся намаляванымі на іх Дзедамі Марозамі і радавалі вока папяровымі сняжынкамі. Стараліся і гаспадары прыватных дамоў. Напрыклад, дом №21 па вуліцы Міцкевіча і дом па вуліцы Чырвонаармейскай, недалёка ад магазіна “Меркурый” аднолькава прыгожа ззялі ў цёмны час сутак. У любым выпадку,  так людзі стваралі проста добры настрой. І дзякуй ім за гэта.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Мыкола

    а почему фотка молочки?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ни одной фото ПМК-21 , хотя там самое оригинальное оформление

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Вот сейчас за это все и будем платить!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *