Прыкладна два гады таму ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася выста-
ва санкт-пецярбургскіх мастакоў-перадзвіжнікаў, на адкрыццё якой была запрошана выканаўца беларускіх рамансаў Святлана Машкала. Мастакам так спадабаліся спевы Святланы Аляксандраўны, што яна была запрошана на ўсе перасоўныя выставы, якія адкрываліся ў Беларусі.
Святлана Аляксандраўна спявала ў Нацыянальнай бібліятэцы, Мірскім замку, Гомельскай карціннай галерэі. Перад Новым годам выстава вярнулася на ра-дзіму ў Санкт-Пецярбург і аб’яднала больш за 80 твораў жывапісу, графікі, скульптуры 40 аўтараў. На адкрыццё, што праходзіла ў піцерскім асабняку Румянцавых, таксама была запрошана Святлана Машкала.
Цікавасць да выканаўцы беларускага раманса звязана з унікальнасцю рэпертуару: калі беларуская народная музыка яшчэ вядома замежнаму слухачу, то акадэмічная застаецца таямніцай.
Дарэчы, у планах таварыства — перасоўныя мастацкія выставы на Беларусі, у тым ліку на Пружаншчыне.
На здымку: спявае Святлана Машкала.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).
Вось уявіце, спявае такая прыгожая Святлана Аляксандраўна, а мы вакол у джынсах.
Рейтинг комментария:
0
0