Хто сказаў, што адораных людзей ужо няма? Не верце! А пацвярджэннем таму — урачыстая цырымонія ўшанавання лепшых дзяцей раёна «Дарование-2012», якая адбылася ў мінулую нядзелю.
Старт мерапрыемства ўзяло ад музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Варта адзначыць, што падобнае свята праходзіла ў нашым горадзе ўпершыню. Гэтак жа, як і прымеркаваны да яго парад Дзядоў Марозаў. На адной з галоўных вуліц горада пад гукі аркестра цікаўныя назіралі шэсце, якое ўзначальвалі юныя таленты, што сабраліся з розных куткоў раёна, і галоўныя навагоднія госці — Дзяды Марозы са Снягуркамі.
Нягледзячы на калючы мароз, гульнявая праграма, якая разгарнулася на гарадской плошчы, сабрала нямала дзятвы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вадзілі карагод вакол ёлкі, удзельнічалі ў забавах. Але кульмінацыя свята была наперадзе, на сцэне Палаца культуры…
Цырымонію адкрыў яе ініцыятар — старшыня райвыканкама М.М.Серкоў.
— У эпоху халодных войнаў кіраўнік адной з дзяржаў заўважыў, што куды больш важнейшыя за ракеты маленькія залатыя кружочкі, якія зарабляюць спартсмены, — пачаў сваю прамову Міхаіл Мікалаевіч. — Сапраўды, магутнасць і слава дзяржавы складваюцца не столькі з арміі, сколькі з адораных людзей…
Паколькі выхоўваць у сям’і таленавітае дзіця — вялікая адказнасць, то і віншавалі не толькі саміх віноўнікаў урачыстасці, але і іх бацькоў. Усяго на сцэну падняліся 61 хлопчык і дзяўчынка для ўзнагароджання ў трох намінацыях: за ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Ганна Кічкайла і Георгій Казлоўскі, Марына Шурына і Паліна Субота, Павел Небыт і Вікторыя Ёрш, Антон Кусцінскі і Дзіяна Саўчук, Дзмітрый Кунда і Павел Стагніеў, Андрэй Куяўскі і Вікторыя Хмялеўская, а таксама многія-многія іншыя вылучыліся на алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, музычных і навуковых конкурсах. Асаблівы гонар за Набіля Зарука, Караліну Дыба, Юлію Рыпінскую, Анастасію Шайнюк, Дар’ю Казарэз, Івана Стэпуся і Наталлю Трус, якія здолелі вы-значыцца на міжнародных конкурсах. У якасці заахвочвання кожны атрымаў грашовую прэмію.
Бацькам юных талентаў уручылі падзякі. Апладысменты гучалі для педагогаў, якія дапамагалі сваім адораным вучням дасягнуць гэтых вяршынь.
Асобны падарунак — вялікі мех з цукеркамі — чакаў удзельнікаў народнай студыі моды «Папараць-кветка» — таксама дыпламантаў конкурсаў рознага ўзроўню. Яны, дарэчы, прадэманстравалі адну са сваіх калекцый падчас канцэртнай праграмы.
Напрыканцы публіку чакала забаўляльная праграма ад Дзеда Мароза і Снягуркі з СШ №1 — удзельнікаў абласнога агляду-конкурсу «Ёлка-фэст». А завяршыла свята відовішчнае неонавае шоу.
…Зусім хутка адыдзе ў гісторыю 2012 год. А колькі дасягненняў ён прынёс Пружаншчыне! Застаецца спадзявацца, што 2013-ы будзе не менш шчодрым і на сцэну падчас наступнай цырымоніі «Дарование» (а яе паабяцалі зрабіць традыцыйнай) падымецца яшчэ большая колькасць юных талентаў, якія праславілі Пружаншчыну.
Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).
А почему-бы районке не разобраться вот с этим:
«Мероприятия по празднованию юбилеев знаменитостей Пружанщины так и не реализованы» (http://virtual.brest.by/news19093.php)
Рейтинг комментария:
0
0
Турист, а на хрена им это надо?
Или таки надо, Катрин?
Рейтинг комментария:
0
0
Оптимист бы заметил, что большинство из запланированного реализовано. Но кому-то больше нравится видеть все в ином свете.
В новом году мы зададим этот вопрос начальнику отдела культуры.
Рейтинг комментария:
0
0
По-моему — парад Морозов — цирк полный никому не нужный..
Рейтинг комментария:
0
0
to dipcysta — Отбор детей для награждения проводился на достаточно высоком и прозрачном уровне, чтобы говорить здесь о «хороших связях и нужных знакомых»! По указу нового начальника районного исполнительного комитета награды смогли получить ТОЛЬКО дипломанты I,II и III степеней международных, республиканских и областных соревнований, конкурсов, олимпиад. Три отдела: образования, спорта, культуры подавали, согласно собственным данным, информацию по претендентам на получение награды в оргкомитет, а соответствующие лица райисполкома проверяли достоверность этой информации! Если это не лишь Ваше предвзятое мнение о мероприятии и Вы действительно обладаете информацией о детях-дипломантах 2012-го года, не получивших награду — обратитесь или порекомендуйте обратится родителям этих детей для начала в свой отдел, будь-то спорта, образования или культуры, затем в райисполком.
Рейтинг комментария:
0
0
2 Николай. Детям понравилось. И это главное, я считаю.
Рейтинг комментария:
0
0
Катрин, а мне вы понравились. 😉
Рейтинг комментария:
0
0
Так вот с чем имена ваших эл.адресов связаны…)
Рейтинг комментария:
0
0
а вы разае против? :-O
Рейтинг комментария:
0
0
разве…
Рейтинг комментария:
0
0
Я грубость как-то принципиально не люблю 🙂 А внимание льстит, ага 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
а кто вам грубит? покажите мне этого грубияна?
Рейтинг комментария:
0
0