Вторник, 24 ноября 2020

Не кормите лебедей летом, чтоб они могли улететь зимой!

1 818

У першыя марозныя дзянькі, што выдаліся на пачатку снежня, у рэдакцыю пайшлі тэлефанаванні ад неабыякавых гараджан: іх турбаваў лёс лебедзя, які застаўся зімаваць на сажалцы ля магазіна “Лотас”.  У той жа дзень выратавальнікі паспрабавалі адлавіць птушку, каб перавезці яе на незамярзаючы вадаём ля ачышчальных збудаванняў. Але птушка не давалася ў рукі, таму паўтарыць спробу давялося яшчэ праз некалькі дзён.  Дзяжурная змена аддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з Дзмітрыем Ліпко без прымянення спецсродкаў справілася з задачай. Выратавальнікі перадалі лебедзя гараджаніну, які на ўласным транспарце перавёз яго ў Бярозаўскі раён на цёплыя каналы.

Здавалася б, праблема вырашана, але ж чаму з кожным годам такіх трывожных званкоў не меншае?  А вінаваты ў гэтым таксама неабыякавыя людзі. На шляху на зімоўку частка вадаплаўных птушак робіць прыпынак у гарадах і прыцягвае да сябе павышаную ўвагу людзей, якія пачынаюць іх падкормліваць, нават не падазраючы, што тым самым робяць вялікую шкоду птушкам. У адчуванні халадоў вадаплаўныя птушкі ляцяць на паўднёвыя і заходнія месцы зімовак, і гэтай міграцыі перашкаджаць нельга. Кармленне ж птушак у міграцыйны перыяд, калі іх натуральныя крыніцы харчавання вычарпалі сябе, прытупляе міграцыйны інстынкт, робіць птушак залежнымі ад людзей. Таму не варта аказваць ім мядзведжую паслугу.

Кармленне вадаплаўных птушак апраўдана толькі пры адсутнасці адкрытай вады ў зімовы перыяд і ў экстрэмальных умовах: пры рэзкім падзенні тэмпературы да мінус 15 градусаў і ніжэй.

Мінулай зімой у Беларусі было ўлічана больш за 16 тысяч вадаплаўных птушак 28 відаў. Самымі шматлікімі былі крыжанкі (каля пяці тысяч асобін) і лебедзь-шыпун (больш за 100 асобін) — б’е трывогу грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

А вось дробным птушкам людская дапамога ў халодную зіму, наадварот, вельмі патрэбна. Таму не забывайце вывешваць кармушкі і рэгулярна іх папаўняць.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *