Пятница, 25 сентября 2020

Несчастный случай произошел на охоте в Национальном парке «Беловежская пуща»

1 243
Хто каго ўпаляваў?
Гэта і давядзецца ўстанавіць супрацоўнікам пружанскай міліцыі, куды паступіла паведамленне аб здарэнні на паляванні ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».
А адбыўся няшчасны выпадак з паляўнічымі восьмага снежня. У Белавежскую пушчу для ліцэнзіраванага палявання на дзіка прыехалі госці з Мінска і Мінскай вобласці. Падчас загонкі адзін з паляўнічых стрэліў у дзіка, але адна з карцечын, як расказалі відавочцы здарэння, зрэкашэціла і трапіла ў аднаго з паляўнічых. У выніку пацяреплы атрымаў раненне нагі і шпіталізаваны ў пружанскую бальніцу. Усе абставіны здарэння пакуль высвятляюцца.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *