Воскресенье, 29 ноября 2020

Штраф за незаконно срубленную елку может достигать 50 базовых величин

1 845

Напярэдадні калядных і навагодніх свят многія імкнуцца ўпрыгожыць сваё жыллё ёлкамі, але на жаль, практыка сведчыць пра тое, што ў выніку павялічваецца колькасць выпадкаў незаконнай высечкі елкі і сасны.

Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртае ўвагу грамадзян на тое, што за парушэнне ўстаноўленага парадку нарыхтоўкі елкі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу.

Паводле арт. 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні, незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная парубка або пашкоджанне драўняна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлесфонду (асабліва ахоўваемыя), а таксама не ўваходзячай у дзяржаўны лясны фонд, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні ў астатніх лясах дзяржлесфонду цягнуць за сабой штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

Акрамя гэтага, за кожную ссечаную елку неабходна кампенсаваць шкоду, нанесеную лесу, у памеры 0,1 базавай велічыні, а калі незаконна ссечанае дрэва будзе з-за якіх-небудзь пашкоджанняў непрыдатным да далейшай рэалізацыі, парушальнік выплаціць дадаткова адну базавую велічыню.

Такім чынам, зразумела, што навагоднюю ёлку ці сасну лепш купіць на ёлачным базары ці ў лясніцтве.

Пра факты незаконнай высечкі елак можна паведаміць па тэлефоне «гарачай лініі» ў Брэсце –                               8 (0162) 20-70-00 ці 21-14-58.

Е.ТУЖЫК, дзяржінспектар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *