Четверг, 26 ноября 2020

В микрорайоне «Западный» открылся магазин «Родны кут»

2 886

Сістэма райспажыўтаварыства пастаянна прырастае новымі гандлёвымі аб’ектамі. Бягучы год таксама не стаў выключэннем, і спіс устаноў філіяла «Прадтавары» папоўніўся дваццаць другім магазінам. Ім стаў магазін «Родны кут» на рагу вуліц Шашэйнай і Е.Полацкай у Пружанах. Дарэчы, гэты   аб’ект значыцца чацвёртым у спісе прадуктовых магазінаў па гандлёвай плошчы і сервісных магчымасцях.

Як расказала дырэктар філіяла «Прадтавары» Т.А.Жук, новы аб‘ект мае шэраг адметнасцей. Па-першае, ён адкрыты пад брэндавай маркай «Белкаапсаюза»— «Родны кут». Акрамя таго, у ім на шэраг тавараў прадугледжаны скідкі. І такі падыход будзе захоўвацца пастаянна.

Але ж самым галоўным лічаць мясцовыя жыхары сам факт адкрыцця новага магазіна. Справа ў тым, што гэты раён прыватнай забудовы ўжо шчыльна заселены, лічыцца перспектыўным і працягвае пашырацца. Так што пакупнікоў тут чакаецца шмат. Будзе спрыяць гэтаму і зручны пад‘езд да магазіна.

Па сваім напаўненні, спосабах разлікаў новы магазін можна смела занесці ў спіс самых сучасных. Па шэрагу асартыменту прадугледжана самаабслугоўванне, можна разлічыцца пластыкавай карткай. Даюцца і шматлікія скідкі сістэмы райспажыўтаварыства. Некаторыя з іх дзейнічалі і на момант урачыстага адкрыцця.

Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было дадзена старшыні райвыканкама М.М.Серкову. Як зазначыў Міхаіл Мікалаевіч, працэс адкрыцця новых магазінаў будзе актывізаваны. Ужо разглядаюцца прапановы па будаўніцтве некалькіх гандлёвых аб’ектаў прамысловай групы, існуюць пэўныя распрацоўкі па стварэнні яшчэ аднаго дзіцячага кафэ ў горадзе.

Каб надаць святочнага настрою, у дзень адкрыцця калектыў новага магазіна правёў заахвочвальныя акцыі для сваіх пакупнікоў. Так, некалькі першых пакупнікоў атрымалі падарункі ад «Роднага кута». Увогуле, без прыемных пакупак у гэты дзень не выйшаў ні адзін наведвальнік, многіх вельмі прыцягвалі і цэны на прадукты, і абслугоўванне.

На здымках: 1. Урачыстае адкрыццё магазіна. 2. Пакупнікоў абслугоўвае Святлана Жорах.  3. Прадавец Ларыса Фраловіч уручыла шампанскае першай пакупніцы. 4. Чырвоную стужку пераразаюць старшыня райвыканкама М.М.Серкоў і дырэктар філіяла «Прадтавары» Т.А.Жук.

Алег Сідарэнка, фота Аляксандра Мелеша.

Один комментарий

  • Мыкола

    о я там затаривался уже в субботу… плохо что только до 21… обычно водка заканчивается после 21.00

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *