Понедельник, 19 февраля 2018

На Порослянском кладбище установлен памятник погибшим год назад вертолетчикам

2 086

29 лістапада мінулага года ў раёне аэрадрома каля в.Новыя Засімавічы трагічна загінуў экіпаж верталёта Мі-24 181 баявой верталётнай базы.

Роўна праз год саслужыўцы, родзічы і знаёмыя загінуўшых Алега Кахно, Дзяніса Глушчанкі і Валерыя Бабко прыйшлі на месца іх пахавання на Параслянскіх могілках, каб ушанаваць памяць верталётчыкаў.

Жалобныя мерапрыемствы адкрыў намеснік камандзіра 181 баявой верталётнай базы падпалкоўнік С.В.Сухарабскі.

На месцы пахавання экіпажа ўрачыста адкрылі мемарыял, на якім засведчана жыццё і трагічнае імгненне яго завяршэння ўсіх трох членаў экіпажа. Пра тое, што памяць пра гэтых людзей будзе жыць, гаварылі камандзір авіябазы палкоўнік А.А.Гарбатоўскі, родныя, саслужыўцы. Чын асвячэння мемарыялу правёў настаяцель Спаса-Праабражэнскага прыходу айцец Ігар Мрыхін. Прысутныя, а іх сабралася вялікае мноства, усклалі да помніка кветкі.

Нагадаем, што на дадзены момант афіцыйная версія прычын гібелі экіпажа пакуль не агучана.

Галіна КАЛЯДА, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Один комментарий

  • izidor

    так і ў Берасьці. Такая краіна. Беднякі. Убачыш багаты некропаль — так і знай, што ахвяры катастрофы, і помнік пастаўлены на кампенсацыю.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *