Среда, 21 февраля 2018

Пружанцы хвалят «Универсам», «Санар» и «Полевой», а «Универмаг», «Лель» и «Фараон» ругают

3 903

Раённая газета паведамляла ўжо, што на апошнім пасяджэнні райвыканкама было разгледжана пытанне аб стане і перспектывах развіцця рознічнага гандлю раёна. Аналіз спраў у гэтай надзвычай важнай сферы жыццядзейнасці людзей быў зроблены грунтоўны і гэта стала магчымым дзякуючы вашай дапамозе, шаноўныя чытачы. Хацелася б выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто прыняў асабісты ўдзел у відэаапытанні па гандлёвым абслугоўванні  і рабоце грамадскага харчавання  нашага раёна. Аддзелам ідэалагічнай рабо-
ты адначасова праведзена анкетаванне ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. І зроблена гэта было, трэба адзначыць, пры асабістай зацікаўленасці ў эфектыўнасці разгляду пытання намесніка старшыні райвыканкама  Вячаслава Мікалаевіча Зубко. Спадзяюся, у будучым для ўсіх кіраўнікоў раённых служб і арганізацый крытычныя заўвагі і пункты гледжання будуць служыць толькі падставай для якаснага перагляду сваёй дзейнасці. Асабліва пры разглядзе пытанняў у райвыканкаме.

А зараз, я думаю, вам будзе цікава даведацца, як ацанілі ўзровень працы гандлёвых кропак і аб’ектаў грамадскага харчавання нашы  спажыўцы, гэта значыць —  мы з вамі.

Для ацэнкі былі прапанаваны 17 магазінаў. Найвышэйшыя адзнакі (па 5-бальнай сістэме) атрымалі “Універсам” і магазін “Санар”, за іх выказалася адпаведна 64 і 63 працэнты  апытаных. Хочацца сказаць дзякуй усім, хто працуе ў гэтых гандлёвых кропках, і адначасова адзначыць, што магазін райспажыўтаварыства і павінен быць першым,  паказваць прыклад, а работнікі гандлёвай сеткі “Санар” проста малайцы.  Далей ідуць “Дабраном”, “Верас” і “Палявы”, а вось работу астатніх магазінаў, якіх, на жаль, большасць, ацанілі на 3 балы і ніжэй.

Калі ж гаварыць пра нехарчовыя магазіны, то тут яшчэ працаваць і працаваць:  работа нават “Універмага” ацэнена большасцю апытаных  невысока – ад трох да аднаго бала. Звязана гэта ў першую чаргу з недастатковым для пакупніка асартыментам тавараў у гандлёвай кропцы.

Некалькі лічбаў і фактаў пра работу пунктаў грамадскага харчавання. Ёсць над чым падумаць уладальнікам кафэ “Фея” і бара “Лель”, якія за якасць сваёй працы атрымалі адмоўныя адзнакі адпаведна ад 60 і 52%  апытаных. З другога боку, амаль аднолькавую колькасць станоўчых водгукаў атрымалі рэстараны “Пружаны”, “Піцер” і кафэ “Африка”.

У час апытання было ўзнята каля  двух  дзясяткаў  праблемных  пытанняў, з улікам якіх цяпер дадаткова вывучаецца думка грамадскасці  аб неабходнасці наладжвання гандлю новымі відамі тавараў, прамысловымі альбо спецыялізаванымі, у залежнасці ад патрэб усіх, хто жыве ў раёне.

Кожнаму з нас хочацца жыць у камфортным горадзе і менш часу траціць на пошук неабходнага тавару для сябе і сваёй сям’і. Таму, калі вы, шаноўныя чытачы, яшчэ хочаце і можаце прапанаваць у гэтым плане нешта карыснае і важнае, тэлефануйце па нумары 9-34-74 у панядзелак, 3 снежня, да 12.00 гадзін. Будзем рады вас выслухаць.

А наогул усім нашым уладаль-нікам  кропак гандлю і грамадскага харчавання хочацца сказаць, каб яны  звярталі больш увагі на кожнага наведвальніка, які прыйшоў да іх, і на элементарны парадак на прылягаючай тэрыторыі. Відаць, мала каго прывабіць, напрыклад,  наш “Фараон”, каля будынка якога практычна заўсёды валяецца смецце, а скрынкі для яго зламаны і палохаюць сваім выглядам. Мне гэта не падабаецца, упэўнена, што і вам таксама…

P.S. Але, напэўна, за апошнія  дні нешта здарылася, і пачалі ўсё ж такі наводзіць парадак. Толькі ці надоўга?

Наталля Зеляняк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

  • Турист

    А где в Пружанах можно купить знаменитую пружанскую задымленную керамику, сувенир с символикой города или магнитик с изображением «Белых лавок», диск с песнями в исполнении Забейду-Сумицкого или хора Рыгора Ширмы???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Наталля, а мне не спадабаецца, што я люблю свою страну, но ненавижу государство. Наверное, господа идеолухи, хреново вы работаете, не отрабатываете свою зряплату. 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ася

    Да….Санар в числе лучших магазинов….смешно….Главный принцип работы Санара— это обмануть и обсчитать,поэтому и три кассы в нем,чтоб на каждой обмануть.В чеках постоянно пробиваются левые суммы,а уже на пенсионерах продавцы отрываются по полной.Для меня Санар магазин прошлого века,как и любой магазин без самообслуживания.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Марина1981

    Видеоопрос в студию пожалуйста!!!!!! Так можно написать все что угодно. =))))))))))))))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Злой-гений

    Мусорки у фараона разбитые=)))) Если бы Вы ГОСПОЖА идеолог хоть раз в субботу около 00.00 были возле бара «Фараон» видели бы кто разбивает эти мусорки. Пьяные клиенты этого бара и малолетки которых не пустили. Может с ними стоит провести идеологическую работу? По моему ходить по школам и проводить беседы-это ВАША ПРЯМАЯ ОБЯЗАННОСТЬ. По предприятиям прошлись бы… Поговорили бы как надо себя вести. А вообще. Если Вам эти мусорки «не падабаюцца»-сами поставьте… В конце концов благотворительность еще никто не отменял. =)))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Во-во! А то гэта Наталля-идыелах только по всяким турслетам на Паперню горазда ездить! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • mukh666

    бляяяяя…..господа, да вы просто гении-засерать человека……что касаемо мусорок-а почему арендатор или «хозяин» не смотрит за их состоянием…аааа может у нас все живут по принципу-зарабатываю, но ничего не делаю???…….что касаемо турслетов- то вышеупомянутая Наталья Петровна не была замечена ни на одном….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *