Вторник, 29 сентября 2020

Поддержим пружанских хоккеистов! (+результат матча)

1 671

“Пружанскія кіты” – пад такой назвай першая аматарская хакейная каманда з нашага горада выступае ў турніры заходняй аматарскай хакейнай лігі. Сярэдні ўзрост хакеістаў 35 гадоў: самаму малодшаму — 16, старэйшаму – 53.

Прымаюць удзел у турніры сем каманд з Брэстчыны і адна – са Слоніма Гродзенскай вобласці. Па выніках пяці гульняў першага круга  лідзіруюць тры каманды – са Слоніма, Пінска і Пружан. Гульні, у якіх нашы  хакеісты сустрэнуцца з фаварытамі, пакажуць, ці выйдуць “Пружанскія кіты” ў плэй-оф.

Рашаючая сустрэча з сапернікамі са Слоніма адбудзецца      2 снежня, у 17.00 гадзін у Лядовым палацы. Кошт уваходнага білета — 5 тысяч рублёў.

Пружанскія хакеісты на чале з капітанам Сяргеем Старавойтавым будуць удзячны балельшчыкам за падтрымку.

Галіна КАЛЯДА

4:1!

Выдатнай гульнёй парадавалі сваіх балельшчыкаў “Пружанскія кіты” ў матчы з камандай са Слоніма. Аматарскія хакейныя каманды сустрэліся 2 снежня ў Лядовым палацы. Лік адкрылі сланімчане закінуўшы шайбу ў першым перыядзе. У другім “кіты” зраўнялі лік. Трэба адзначыць, што сланімчане вельмі актыўна атакавалі нашы вароты, але варатар пружанцаў Павел Вакула (самы малодшы ігрок каманды) не даў ім больш ніводнага шансу. Трэці перыяд пачаўся з трапнай атакі “Пружанскіх кітоў” і ўжо на першай мінуце варатар сланімчан прапусціў шайбу, а прыкладна праз мінуту – яшчэ адну!  Напрыканцы сустрэчы пружанцы здолелі паразіць вароты саперніка яшчэ раз. Да ўсяго, з-за шматлікіх выдаленняў нашы хакеісты значную частку матчу гулялі ў меншасці.
Па адной шайбе забілі Сяргей Кузьміч і Сяргей Шырокі, дзве шайбы сланімчане атрымалі ад капітана каманды Сяргея Старавойтава.
Лепшым іграком матчу прызнаны пружанскі варатар Павел Вакула.
Гульня праходзіла пры поўных трыбунах і гарачай падтрымцы балельшчыкаў. Адзінае што засмучала – гукавое суправаджэнне матчу.
Кацярына Пашкевіч.

Один комментарий

  • Katrin

    ребята просто молодцы! 4:1 в нашу пользу! а вратарь вообще творил чудеса!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *