Среда, 20 июня 2018

Авария со смертельным исходом снова произошла на территории района

2 001

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў чацвер, 22 лістапада, на аўтадарозе Слонім-Высокае, паміж Козі-Бродам і Гарадзечна.

Жыхар г.Пінска, кіруючы грузавым аўтамабілем “Івека”, выехаў на паласу сустрэчнага руху  і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем “Сеат-Альхамбра”, які рухаўся насустрач. Пасля гэтага аўтамабіль “Івека” з’ехаў у кувет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. За  гадзіну да трагедыі вадзіцель грузавіка быў спынены супрацоўнікамі ДАІ у Жабінкоўскім раёне за перавышэнне хуткасці.

У выніку ДТЗ пасажырка “Сеата” — брастаўчанка   загінула на месцы, вадзіцель гэтага аўтамабіля, таксама жыхар Брэста, з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны ў Пружанскую ЦРБ.

Абодва вадзіцелі былі цвярозымі.

Аляксандр Кабрынец, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *